Салдат Перамогі

Салдат Перамогі

Усё менш застаецца сярод нас удзельнікаў Вялікай Айчыннай. I тым больш каштоўныя ўспаміны тых, хто пра вайну ведае не з кніжных старонак, а з уласнага жыцця.

Дзмітрый Андрэевіч СIкIлIнда распачаў адлік дзясятаму дзесяцігоддзю, нягледзячы на што, выглядае бадзёра і малажава. А яго памяць захоўвае столькі падзей, што ў адным томе — калі б гэты чалавек надумаўся пісаць кнігу жыцця — не змясціліся б.

Дарэчы, да друкаванага слова ў нашага героя вельмі паважлівыя і нават трапяткія адносіны. I цяпер уваходзіць у склад Клуба аматараў кнігі, дзе выпісвае шмат рознай дакументальнай і даведачнай літаратуры. Асабліва яго цікавіць тэма вайны. I гэта нездарма.

22 чэрвеня 1941 года запомнілася назаўсёды бамбёжкай, якая знянацку парушыла мірнае жыццё жыхароў Асіповіч, дзе сям’я Сікіліндаў з Чарнігаўшчыны пражывала ўжо 7 гадоў.

А потым пачаліся новаўвядзенні чужынцаў, якія загаспадарылі ў горадзе. Моладзь пагналі на прымусовыя работы.

Дзмітрый разам з іншымі разбіраў завалы разбураных будынкаў, разгружаў вагоны. Працаваў на нямецкіх могілках.

Самым яркім момантам у жыцці падлеткаў стала дыверсія, якую ўчыніў просты хлопец, які стаў пазней легендарным падпольшчыкам, Фёдар Крыловіч.

Пасля вызвалення горада юнакі, якім споўнілася па 18 гадоў, былі пры-званы ў войска. Пайшоў на вайну і Дзмітрый. Прычым літаральна: сваёй хадою. Навабранцы хуценька атрымалі баявую падрыхтоўку, а потым былі размеркаваны па часцях.

Наш герой трапіў у палявы пральны атрад. Стаў сувязным. Хлопец дастаўляў у падраздзяленне загады, карэспандэнцыю. I ўсё больш пехатою.

З часцю дайшоў да Берліна. Але службу працягваў яшчэ 2 гады пасля Перамогі.

А потым была вучоба. Цяга да ведаў і да зямлі аб’ядналіся, і юнак паступіў спачатку ў Мар’інагорскі саўгас-тэхнікум, а пасля — Горацкую акадэмію. У абедзвюх навучальных установах атрымаў чырвоныя дыпломы.

Прапаноўвалі работу ў міністэрстве, толькі моцна клікалі родныя мясціны, таму папрасіўся ў свой раён. Там і вырошчваў хлеб, бульбу ды лён на зямлі, што нядаўна вызвалілася ад гільз ды калючага дроту. Працаваў галоўным аграномам Ліпенскай МТС, затым — калгаса “Чырвоны Сцяг”. Паўтара дзясяткі гадоў узначальваў гаспадарку, потым быў намеснікам дырэктара “Сельгастэхнікі”. Уводзіў севазварот, укараняў новыя агратэхнічныя метады. Працаваў з душой, без чаго не было б добрых вынікаў…

З цікаўнасцю слухалі Дзмітрыя Андрэевіча ветэраны і члены БРСМ, якія наведалі гэтага заслужанага чалавека ў рамках праекта “Залаты ўзрост”, што рэалізуецца “пярвічкай” ЦРБ пры фінансавай падтрымцы германскага фонду “Памяць, адказнасць і будучыня”. Хлопчыкаў і дзяўчынак здзівіла, што і праз тры чвэрці стагоддзя ўспаміны могуць быць такімі яскравымі і жывымі, нібы ўчора тое было. Жвавасць розуму стымулюе разгадванне красвордаў, чытанне энцыклапедый і даведнікаў, а таксама тое, што ветэран трымае руку на пульсе часу: у курсе навін раёна і краіны.

Моладзь, якая сёлета толькі пачала вывучаць гісторыю Беларусі, атрымала дастойны прыклад прыстойнага жыцця годнага прадстаўніка яе народа.

Iна ЗАСКЕВIЧ. Фота Ніны Царык.

Последние новости

Общество

В питомнике Осиповичского опытного лесхоза выращивают несколько десятков видов растений

22 августа 2025
Читать новость
Общество

Прямая телефонная линия с управляющим делами Осиповичского райисполкома

22 августа 2025
Читать новость
Общество

НЕТ домашнему насилию

22 августа 2025
Читать новость
Общество

26 августа состоится очередная сессия Осиповичского районного Совета депутатов

22 августа 2025
Читать новость
Образование

Завяршаецца прыём дакументаў у Асіповіцкі дзяржаўны каледж

22 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 августа для всех знаков зодиака

22 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем