Дыска-рух набірае абароты №23

Летась па ініцыятыве абласнога метадычнага
цэнтра на Магілёўшчыне пачала дзейнічаць школа вядучых, накіраваная на
павышэнне ўзроўню арганізацыі танцавальных вечарын у Дамах культуры і клубах.
Гэтая падзея супала з правядзеннем на Асіповіччыне раённага конкурсу
дыска-праграм, які праходзіў у некалькі этапаў. Нядаўна цэнтралізаваная клубная
сістэма падвяла апошнія вынікі творчага спаборніцтва.

У намінацыях «лепшая пастаноўка” перамаглі:
дыскатэка для дзяцей — Ліпеньскі СДК і Сасноўскі СК, для падлеткаў — Ялізаўскі
ДК, Карытнянскі і Пратасевіцкі СДК, для моладзі — Каўгарскі СК. Анатоль Пятраеў
(Ялізаўскі ДК) прызнаны лепшым раённым дыджэем. Усе названыя ўстановы культуры
атрымалі ад ЦКС дыпломы і памятныя сувеніры.

У лютым у Магілёве ў рамках школы дыджэяў
адбыўся семінар-практыкум, на якім прысутнічалі прадстаўнікі 21 раёна, у тым
ліку і землякі. Мерапрыемства ўключала ў сябе і конкурс візітак дыска-клубаў,
пераможцы якога паедуць прадстаўляць Магілёўшчыну на «рэспубліцы”.

Асіпаўчане прыемна здзівілі журы сваім
выступленнем. Вядучы Алег Мядзведскі, дыджэй Аляксей Маслаў, гукааператар
Аляксей Саўко і танцавальная шоу-група «Project-Yo” (мастацкі кіраўнік Міхаіл
Сасонка) прэзентавалі ўтвораны летась дыска-клуб «ММ-Dance”, удзельнікам якога
прадстаўляецца апаратура і мікрааўтобус для правядзення дыскатэк у розных
населеных пунктах.

Як паведаміла вядучы метадыст ЦКС Наталля
Хамянок, напрыканцы сакавіка на базе раёна пройдзе наступны семінар школы
вядучых. На Асіповіччыне зноў збяруцца «дыскатэчнікі” з 5 раёнаў, каб паказаць
хатняе заданне: паўгадзінную дыска-праграму, прысвечаную здароваму ладу жыцця.

Вольга ЖАРНАСЕК.

Последние новости

Общество

Дзе купіць бульбу ў Асіповічах: цэны, гатункі і парады землякоў

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня народного единства прошли велопробег «Долг памяти» и церемония открытия восстановленного памятника «Партизаны»

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Абярэг ад жыццёвых нягод

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с заместителем председателя райисполкома

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дополнительное образование в Осиповичах: актуальный список кружков для детей

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем