«Творчыя ўзлёты-2017» у Асіповічах

«Творчыя ўзлёты-2017» у Асіповічах

31 сакавіка ў РЦК прайшоў гала-канцэрт раённага агляду-конкурсу мастацкай творчасці “Творчыя ўзлёты-2017”, у якім прынялі ўдзел фіналісты адборачных тураў.

Кампетэнтнаму журы пад кіраўніцтвам намесніка начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Тамары Салабута прыйшлося прыкласці вялікія намаганні для выяўлення лепшых выканаўцаў з усіх навучальных устаноў раёна. Адкрываючы канцэртную праграму, Тамара Міхайлаўна не толькі павіншавала пераможцаў, але і адзначыла вялікую ролю педагогаў і кіраўнікоў творчых аб’яднанняў у станаўленні юных талентаў.

Па рашэнні журы ўладальнікамі Дыпломаў I ступені сталі выхаванцы ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” Вольга Борухава, Соф’я Кандрацюк, дуэт “Sweet” (Анастасія Борухава і Арына Пырухіна), Лізавета Балацько і Вольга Бароніна (намінацыя “Эстрадны вакал”), Кацярына Кавалькова і Дар’я Моцевіч (намінацыя “Народныя спевы”), Арына Бякешка і тандэм узорнага тэатральнага калектыву “Калейдаскоп” і тэатра авангарднай моды “Fasion house” (намінацыя “Чытальнік”), Дар’я Жыгалкоўская (намінацыя “Вядучы”). “Fasion house” сумесна з танцавальным калектывам пад кіраўніцтвам Крысціны Камневай заваявалі прыхільнасць журы і ў намінацыі “Харэаграфія”. Сярод вучняў школ горада і раёна лепшымі сталі Ганна Ефімовіч (СШ № 4, “Эстрадны вакал”), Варвара Арцыменя (СШ № 1, “Чытальнік”), Максім Кавальчук (гімназія, “Эстрадны вакал”), Іван Раманчук (СШ  № 4, “Чытальнік”), Маргарыта Павініч (Цэльская СШ, “Эстрадны вакал”), Дзяніс Макейчык і Валерыя Саковіч (Ялізаўская СШ, “Эстрадны вакал”), Аляксей Шабуня (гімназія, “Вядучы”).

…На працягу ўсяго канцэрта не пакідала адчуванне, што на сцэне выступаюць не пачаткоўцы, а зоркі рэспубліканскага ўзроўню. Уражвала не толькі прафесійнае выкананне, але і  мастацкае аздабленне нумароў, шыкоўнасць касцюмаў. Словам, атрымалася сапраўднае шоу!

Ганна ШАРАМЕТ. Фота Ніны ЦАРЫК.

Больш фота глядзіце тут або тут.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем