ХронIка здарэнняў №23

РАУС

У перыяд з 6 па 13 сакавіка ўзбуджана 7
крымінальных спраў, выяўлена 2 выпадкі самагонаварэння, 1 — нанясення цялесных
пашкоджанняў і 11 — крадзяжоў маёмасці. Раскрыты 2 злачынствы, здзейсненыя ў
2008 і 2009 гадах.

Адбылося 3 спробы самазабойства і няшчасны
выпадак з цяжкімі наступствамі.

Надвячоркам 6 сакавіка 27-гадовая жыхарка
Горацкага раёна, якая знаходзілася ў кватэры свайго сужыцеля-асіпаўчаніна, у
прыпадку рэўнасці выскачыла з акна 5 паверха. Дастаўлена ў ЦРБ з траўмамі
галавы і пераломам сцягна.

8 чысла 37-гадовая работніца СЗАТ “Шклозавод
Ялізава” па ўласнай неасцярожнасці ўпала з лесвічнага марша інтэрната
прад-прыемства, атрымаўшы пералом асновы чэрапа і адкрытую чэрапна-мазгавую
траўму.

ДАI

Спынена 225 парушэнняў правілаў дарожнага руху.
Прыцягнута да адказнасці 8 вадзіцеляў за язду ў стане алкагольнага ап’янення,
29 — ігнараванне рамнёў бяспекі, 100 — парушэнне хуткаснага рэжыму альбо
правілаў абгону. Аштрафавана 3 пешаходы, якія ішлі па краю праезнай часткі без
святлоадбіваючых элементаў на адзенні. Адбылося 9 ДТЗ.

10 чысла ў Асіповічах на вул. Паркавай вадзіцель
аўтамабіля “Рэно” збіў жанчыну, якая пераходзіла праезную частку па пешаходным
пераходзе каля крамы “Тавары для дома”. Пацярпелая шпіталізавана са складаным
пераломам рукі.

У перыяд з 10 па 20 сакавіка праводзіцца
рэспубліканская дэкада “Дзярж-тэхагляд”, падчас якой вя-дзецца кантроль
прыдатнасці транспартных сродкаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў да
эксплуатацыі ў час вясенніх палявых работ.

АУСТ

Затрыманы 51 правапарушальнік, канфіскавана 605 л алкагольных напояў і
600 кантрабандных цыгарэт.

Падчас аперацыі “Арсенал” выяўлена
незарэгістраваная паляўнічая стрэльба, 12 патронаў да розных відаў зброі,
супрацьтанкавая міна.

Медвыцвярэзнік

Дастаўлена 4 жанчыны і 23 мужчыны, з якіх 4 —
ужо не першы раз у гэтым годзе. Найбольшая колькасць пацыентаў — 7 — была
адзначана 7 сакавіка.

IАЖіРС

З 1 сакавіка ў сувязі з пачаткам нерасту
ўведзена забарона на лоў шчупака любымі спосабамі і ўсімі відамі рыбалоўных
прылад.

 

Последние новости

Общество

Жыхароў аграгарадка Ясень абслугоўвае магазін Глускага адасобленага структурнага падраздзялення Клічаўскага райста

27 июля 2025
Читать новость
Общество

По данным Главного статистического управления Могилёвской области, розничный товарооборот Осиповичского района в I полугодии составил 181,5 млн руб

27 июля 2025
Читать новость
Общество

В “Белбланкавыде” всегда подберут желаемое

27 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 26 июля для всех знаков зодиака

26 июля 2025
Читать новость
Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем