Мінулы год быў адзначаны не адной важнай падзеяй для беларусаў — разам з адзначэннем 65-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне прайшлі выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў і Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Днямі менавіта з нагоды апошняй падзеі ў райвыканкаме памочнік Кіраўніка дзяржавы, галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў уручыў 41 земляку, якія праявілі сябе ў час перадвыбарчай кампаніі, Падзячныя лісты са словамі ўдзячнасці ад Прэзідэнта краіны, а 6 чалавек за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці рэгіёна атрымалі з рук Пятра Шукаловіча Падзячныя лісты старшыні райвыканкама.