Працяг баскетбольнага знаёмства №22

Другім першым нумарам у “Асіповічах”
з’яўляецца Кірыл Дыдзік (1980
г.н.), які за каманду гуляе другі сезон. Па словах
галоўнага трэнера ў леташнім чэмпіянаце выступаў проста цудоўна, быў прызнаны
лепшым абаронцам кубкавага “фінала чатырох”. Спартсмен пастаянна ўваходзіць у
2-3 рэйтынгі: па перадачах, перахватах і дальніх кідках. Моцныя бакі — добрая
арганізацыя гульні, стабільны дальні кідок, хуткасны прарыў.

— Кірыл заўжды эфектыўна выходзіць на пляцоўку,
— адзначае Ігар Галабурда. — Ён заўжды робіць тое, што патрэбна мне і камандзе.
І не проста гуляе “на балансе”, пакуль Сяргей Чарыкаў адпачывае, а якраз узмацняе
пазіцыі і дадае ў хуткасцях, бо сам вельмі рухомы. Да ўсяго адразу заўважае
слабыя бакі каманды саперніка і спрабуе іх выкарыстаць.

* * *

Наш другі “другі” нумар — Сяргей Волк (1985 г.н.). У камандзе ўжо
трэці сезон, прыйшоў на пазіцыю плэй-мейкера, а зараз выконвае ролю атакуючага
абаронцы. Можа, па словах трэнера, удала выступаць і як першы нумар. Моцныя
бакі — працаздольнасць, байцоўскі характар, добра пастаўлены кідок, эфектыўнае
ўзаемадзеянне з ігракамі. Галоўны мінус — пад уз-дзеяннем эмоцый можа
ператрымліваць мяч. Найбольш удалая гульня сезона — з Віцебскам: нягледзячы на
траўму, спартсмен добра паказаў сябе ў абароне.

— На долю Сяргея перападае вялізны аб’ём
чарнавой работы, і ён з ім паспяхова спраўляецца, — адзначае Ігар Галабурда.

* * *

На пазіцыі трэцяга нумара другі сезон гуляе
Яўген Ворнік (1986 г.н.)
— ураджэнец Днепрапятроўска, да Беларусі абараняў гонар украінскіх “Грыфонаў” і
СК “Марыупаль”.

— Спартсмен выдатна ведае свае слабыя і моцныя
бакі і будуе гульню, ад-штурхоўваючыся ад гэтага, — дае яму характарыстыку
трэнер. — Пры стабільным дальнім кідку ў яго адсутнічае вядзенне мяча, таму,
атрымаўшы мяч, адразу шукае, каму яго перадаць. Добра працуе на падборы, а ў
блок-шотах па накрыванню мяча заўжды ўваходзіць у тройку лідараў. Сёлета ўжо
паказаў сябе значна лепш, чым летась. Думаю, у гэтым ёсць і мая віна, бо раней
не даваў Яўгену доўга знаходзіцца на пляцоўцы. Зараз ігрок праводзіць на
паркеце мінімум па 20 хвілін і нярэдка набірае больш за 20 ачкоў.

 

Последние новости

Общество

25 июня в Осиповичах прошли мероприятия в рамках Марафона молодежи и студенчества

29 июня 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Он освобождал Осиповичи. 28 июня — День освобождения района от немецко-фашистских захватчиков

28 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 28 июня для каждого знака зодиака

28 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко сказал, что делать, чтобы ЕАЭС был эффективной структурой, а не площадкой теоретических дискуссий

27 июня 2025
Читать новость
Общество

В этом месяце перестало биться сердце Зинаиды Константиновны Пацкевич — бессменного председателя совета ветеранов Осиповичской ЦРБ “Серебристый ландыш”

27 июня 2025
Читать новость
Общество

В сельхозпредприятиях Осиповичского района в разгаре сезон кормозаготовки. Качество заготавливаемого сенажа контролируется в ветеринарной лаборатории ВСУ “Осиповичская райветстанция”

27 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем