Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

22 і 23 сакавіка паступілі паведамленні ад асіпаўчанкі і жыхаркі в. Осава, якім пагражалі забойствам нажом муж і сужыцель. У ЦРБ з траўмамі галавы трапілі нецвярозы бабруйчанін і 17-гадовая дзяўчына, якая ўчыніла спробу суіцыду. У пенсіянера, які спаў на аўтобусным прыпынку, невядомай асобай выкрадзена барсетка з маёмасцю на суму звыш 380 рублёў. Устаноўлена асоба, што 19 сакавіка скрала каня і воз з тэрыторыі малочнатаварнай фермы: злачынства здзейсніў непрацуючы жыхар Жлобінскага раёна. 25 сакавіка пры правядзенні работ паблізу гарадскіх могілак па вул. Працоўнай знойдзены снарад часоў вайны.

РАСК

Узбуджаны 2 крымінальныя справы па фактах злачынстваў у сферы інфармацыйных тэхналогій: навучэнец каледжа ў ліпені мінулага года выклаў у сацыяльнай сетцы матэрыялы парнаграфічнага характару, невядомая асоба 15 сакавіка размясціла ў інтэрнэце лжывыя звесткі аб выплаце штрафу за наведванне парнаграфічных сайтаў, чым блакіравала аперацыйную сістэму камп’ютара пенсіянера. Дзве крымінальныя справы ўзбуджаны і ў сферы незаконнага абароту наркатычных сродкаў.

ДАI

Прыцягнута да адказнасці 5 парушальнікаў хуткаснага рэжыму, 20 пешаходаў і веласіпедыстаў, 2 нецвярозыя вадзіцелі. Папярэджана 97 правапарушэнняў. Адбылося 5 ДТЗ.

23 сакавіка на аўтадарозе Барысаў-Бярэзіна-Бабруйск у раёне в. Прыцерпа нецвярозы вадзіцель “Міцубісі” не справіўся з кіраваннем і сутыкнуўся з аўтамабілем “МАЗ”.

Увага! Па 4 красавіка з мэтай недапушчэння ДТЗ з удзелам непаўналетніх праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя «Бяспека дзяцей — прыярытэт для дарослых!»

АУСТ

Складзена 48 адміністрацыйных пратаколаў, суправоджана 125 цягнікоў, з якіх знята 3 правапарушальнікі, устаноўлена месцазнаходжанне 5 асоб у вышуку. Узбуджаны крымінальныя справы па фактах крадзяжу і захоўвання наркотыкаў.

Увага! З 29 сакавіка па 2 красавіка — СКМ “Прыгарадны цягнік”.

Дэпартамент аховы

Да адказнасці прыцягнута 7 асоб, што з’яўляліся ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе, 3 — парушыўшых ПДР, 2 і 1 — здзейсніўшых дробныя хуліганства і крадзеж, 5 — за іншае.

РАНС

Увага! Выпальванне сухой расліннасці, траў на корані і інш. цягне адказнасць у выглядзе штрафу ад 10 да 40 БВ.

IАЖіРС

11 адміністрацыйных пратаколаў складзена за парушэнне правілаў лесакарыстання, 2 — рыбалоўства, 1 — за крадзеж сажалкавай рыбы.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем