Лыжная субота ў Асіповічах №22

Нядаўна паўтары сотні чалавек з 26 арга-нізацый
раёна сталі на лыжы. Не было недахопу і ў балельшчыках: не кожны дзень выпадае
паспрабаваць сапраўднай смачнай армейскай кашы і паслухаць вайсковы аркестр!
Дапамог арганізаваць музычна-харчовы блок камандзір асіповіцкага гарнізона
Валянцін Маныгін, але, канечне, галоўныя падзеі разгортваліся на лыжні.

У індывідуальным заліку сярод кіраўнікоў
арганізацый у сваіх узроставых катэгорыях першымі сталі Дзмітрый Радзюк
(вытворчы ўчастак ААТ «Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў”) і Аляксандр Рэвін
(РАУС), другімі — Вітас Вайвада (упраўленне магістральных газа-праводаў) і
Аркадзь Новікаў (лясгас), трэцімі — Уладзімір Сабалькоў (хлебазавод) і Юрый
Крышаловіч (ДУКВП «Райсэрвіс”). У жанчын вызначыліся Ірына Бабкова
(райвыканкам) і Надзея Сасім (шклозавод «Ялізава”), другімі фінішавалі Ларыса
Волкава (райвыканкам) і Кацярына Мукалава (райЦГЭ), трэцімі — Віта Жукавец
(раённы вузел электрасувязі) і Наталля Бібко (БПС-банк). Якая, дарэчы, на
працягу апошніх гадоў пастаянна ўдзельнічае ў разнастайных раённых і абласных
спаборніцтвах і займае прызавыя месцы. Не менш клапатліва ставіцца да ўласнай
спартыўнай формы і ўвесь калектыў гэтай арганізацыі!

У камандным заліку ў чатырох групах на першай
прыступцы спартыўнага п’едэстала апынуліся ФСК «Лакаматыў”, лясгас, рыбгас
«Свіслач” і філіял «Белшына-агра”, на другой — шклозавод «Ялізава”, УМГ,
хлебазавод і СВК «Калгас «Авангард”, на трэцяй — каманды завода аўтаагрэгатаў,
ДУКВП «Водаканал”, РВЭС і СВК «Калгас «Бярэзіна”. На жаль, не ўсе арганізацыі і
прадпрыемствы прынялі ўдзел у гэтым спартыўным свяце…

У гэты ж дзень былі агучаны вынікі раённай
круглагадовай спартакіяды за мінулы год. У сваіх групах спартыўнае «золата”
заваявалі каманды ФСК «Лакаматыў”, лясгаса, рыбгаса «Свіслач” і СВК «Калгас
«Чырвоны ўдарнік”.

Ганна МАЦКЕВІЧ.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем