Дэкрэт №3. Ёсць меркаванне

Дэкрэт № 3 ускалыхнуў усю грамадскасць. Дакумент закрануў кожнага з нас і прымусіў паглядзець па-іншаму на сітуацыю з папярэджваннем сацыяльнага ўтрыманства — актуальнага для дзяржавы пытання. Як вядома, яго выкананне прыпынена на год, і зараз вядзецца работа па ўдасканаленні палажэнняў нарматыўна-прававога акта. І адначасова Прэзідэнтам краіны пастаўлена задача перанесці на мясцовы ўзровень вырашэнне праблем, якія тычацца збору сродкаў на фінансаванне дзяржвыдаткаў. Якія мерапрыемствы праводзяцца ў рамках дадзеных кіраўніком краіны даручэнняў на Асіповіччыне?

Старшыня райсавета дэпутатаў Аляксандр Пузік:

puzik— Некаторыя людзі, якія не былі працаўладкаваны і пры гэтым лічаць сябе сумленнымі грамадзянамі, заплацілі падатак. Акрамя таго, частка землякоў задумалася над сваім працоўным статусам і афіцыйна аформілася на працу. Хтосьці ўжо збірае дакументы на вызваленне ад плацяжу. Таму папярэднія спісы неплацельшчыкаў зараз актыўна пераўдакладняюцца. Да работы падключыліся дэпутаты райсавета, сельвыканкамы, службы занятасці насельніцтва, іншыя структуры. Лічу, што асноўная наша задача — дайсці да кожнага чалавека, патрапіўшага ў поле зроку, абмеркаваць яго жыццёвую сітуацыю і дапамагчы, калі ў гэтым ёсць патрэба. Ці многа такіх, у чые дзверы пастукаюцца? Амаль 600. Многія з іх жывуць на сяле, былі навідавоку і не раз праходзілі праз грамадскія пункты аховы правапарадку. Сёння непрацуючыя вяскоўцы могуць займацца падсобнымі гаспадаркамі: бяры зямлю і вырошчвай гародніну на продаж, займайся пчоламі ці жывёлагадоўляй, здавай дзяржаве сельгаспрадукцыю. Ды і сезонны заробак вітаецца — збор грыбоў і ягад. Лясніцтвы могуць дапамагчы — там таксама існуе попыт на працоўныя рэсурсы. Па кожным непрацаўладкаваным гарад-скім жыхары разбяромся прыватна. Дойдзем да ўсіх, улічым аргументы і абставіны, дапаможам па магчымасці працаўладкавацца. Прычым тэрмін для гэтага вызначаны канкрэтны — да 1 мая. Пастараемся не пакрыўдзіць ніводнага земляка, з кім распавядзем гаворку, вынікам якой павінна быць разуменне: калі любіш родную краіну, павінен клапаціцца аб яе дабрабыце і развіцці.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость