У чарговым штогадовым Кубку па плаванні ДЮКФП, прымеркаваным да Дня абаронцаў Айчыны, прынялі ўдзел 40 вучняў з усіх гарадскіх школ.
У групе 1994-1995 г.н. да “золата” прыплыла Анастасія Лук’яненка (СШ № 1), да “срэбра” і “бронзы” — Валерыя СурыгIна і Ганна Жук. У равеснікаў-хлопцаў перамог Андрэй ЧыгIлейчык (СШ № 1), а другі і трэці вынік паказалі Мацвей Гайдаш і Яўген ЛIхалап з гімназіі.
У групе 1996-1997 г.н. першынствавала Кацярына КадашэвIч (СШ № 1), другой стала Таццяна Сямашка (СШ № 4), трэцяй — Лізавета ШупIк (гімназія). Сярод хлопцаў першы вынік паказаў Павел Петухоў, другі — Віталь АндрушкевIч (гімназісты), трэцім быў Дзяніс КапейкIн (СШ № 1).
У камандным заліку ўладальніцай Кубка стала гімназія, “срэбра” адышло СШ № 1, а “бронза” — СШ № 4.