19 лютага завяршылася абласная спартакіяда 2010-2011 гг. сярод калектываў філіялаў КУП “Магілёўаблдарбуд”.
У спаборніцтвах прыняло ўдзел 25 каманд. Асіповічы прадстаўляла спартыўная дэлегацыя ад “ДРБУ-199”, куды ўвайшлі 18 чалавек. Землякі выкарыстоўвалі ўсе магчымасці для паляпшэння сваёй фізічнай формы: займаліся ў час абедзеннага перапынку і пасля працы. І — недарэмна, яны ўпершыню сталі пераможцамі спартакіяды!
Апошнюю ў валейбольнай гульні кропку паставіла Наталля Кароль. Бліскучы вынік у настольным тэнісе паказалі Віталь Жураўлёў і Галіна Хацяновіч. У плаванні мацнейшымі сталі Аляксандр Асадчы, Міхаіл Ванцаў, Анжэла Лёля, Таццяна Князевіч. За лепшы вынік у гіравым спорце Алег Забаўскі быў узнагароджаны Дыпломам І ступені і каштоўным падарункам.