Нядаўна ў Шклове адбыўся футбольны турнір памяці мясцовых воінаў-афганцаў.
У ім прынялі ўдзел каманды з Оршы, Асіповіч, Бялыніч, Шклова і Магілёўскага раёна.
Як паведаміў трэнер Аляксандр Елезаранка, нашым хлопцам прыходзілася гуляць пры тэмпературы -21°С! У агульным заліку яны занялі IV месца, а Сяргей Кіжабкін быў названы лепшым іграком спаборніцтваў.