Зноў павеяла вясною №22

Усе жанчыны ў душы спадзяюцца, што 8
Сакавіка будзе для іх добрым, радасным, шчодрым, багатым на сюрпрызы. I гэтае
небывалае адчуванне свята і вясны, якое поўніць іх сэрцы, падтрымаць і
спраўдзіць могуць толькі прадстаўнікі моцнай палавіны чалавецтва — надзейныя,
мужныя, клапатлівыя. Пераканацца ў гэтым дапамаглі мужчыны-педагогі, якія
напярэдадні чароўнага жаночага свята наладзілі цёплае спатканне ў традыцыйным
раённым клубе педагагічных сустрэч.

На ўрачыстасць былі запрошаны кіраўнікі ўстаноў,
лепшыя настаўнікі і выхавацелі дашкольных устаноў, кіраўнікі гурткоў. У
большасці — гэта жанчыны, і ў гэты дзень яны атрымалі мноства віншаванняў і
вы-слухалі шмат добрых слоў у свой адрас.

Рупліўцаў педагагічнай нівы віталі намеснік
старшыні райвыканкама Сяргей Семянцоў, начальнік райаддзела адукацыі Наталля
Шаўчэнка, старшыня райарганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Алена
Кулакоўская і надзвычай прыгожа, у вершаванай форме, выхаванцы дзіцячага садка
№ 2 «Рамонак».

Вялікая кагорта выкладчыкаў была ўзнагароджана
Ганаровымі граматамі райвыканкама, аблупраўлення і райаддзела адукацыі, а
намеснікі дырэктараў СШ-3 і Свіслацкай СШ В.У.Куцік, А.В.Фралова, настаўніца
рускай мовы і літаратуры СШ-1 Р.Ф.Захаркіна і метадыст раённага аддзела
адукацыі Н.Л.Цыганок атрымалі Ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі.

Пасяджэнне клуба стала спрыяльным момантам не толькі
для шчырых віншаванняў, але і для агучвання станоўчых вынікаў розных творчых
конкурсаў прафесійнага майстэрства.

Святочны настрой усім прысутным пастараліся
стварыць вядучыя свята Анатоль Шчамялёў, Фёдар Кузняцоў, Дзмітрый Калтовіч і
Андрэй Касьянаў. Душэўныя песні і вершы, дынамічныя танцы ўдзельнікаў мастацкай
самадзейнасці зрабілі настаўніцкую сустрэчу па-сапраўднаму святочнай. Па
агульнаму меркаванню, традыцыйнае правядзенне вясновага жаночага свята
атрымалася вясёлым і запамінальным: людзі засталіся задаволеныя і ўдзячныя
арганізатарам мерапрыемства.

Тамара ВАЛАДЗЬКО.

 

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем