Лічыцца, што самы старажытны хлебны выраб у славян — каравай. Выпякалі яго, як правіла, падчас аднаго з урачыстых жыццёвых момантаў — вяселля. Звычайна ён меў круглую форму, зверху ўпрыгожваўся фігуркамі птушак, жывёл, чалавечкаў з цеста. Падаваўся каравай на вяселлі напрыканцы ўрачыстай трапезы як сімвал матэрыяльнага дастатку.
На жаль, звычай выпякання каравая ў сялянскай печы адышоў у мінулае. Усё больш на сучасных вяселлях замест цудоўнага каравая дзеляць самы звычайны торт. А шкада. Не хацелася б страчваць такую спрадвечную традыцыю. Нашы продкі лічылі, што вясельны каравай мог непасрэдна ўплываць на будучае жыццё маладой пары. Таму падчас яго выпякання не магло быць дробязей. А якія смачныя і духмяныя яны атрымоўваліся! Да гэтай пары людзі больш сталага ўзросту памятаюць усе падрабязнасці прыгатавання каравая.
Па словах жыхаркі вёскі Радуцічы Раісы Васільевай, звычайна выпякала каравай хросная маці маладога або маладой. Цеста абавязкова замешвалася ў спецыяльнай дзежцы, на якой павінен вісець чысты льняны ручнік.
— У залежнасці ад велічыні каравая бралася і колькасць прадуктаў, — гаворыць Раіса Захараўна. — Стандартная рэцэптура такая: 2 кг мукі, 1 пачка маргарыну, 2 шклянкі цукру, 1 ч.л. солі, 4-5 яек, 1 л малака, 100 г дражджэй. А затым пачыналася працэдура замешвання цеста. Высыпалася мука, рабілася ў ёй углыбленне, дабаўлялася падагрэтае малако, разведзеныя дрожджы, маргарын, а таксама астатнія прадукты. Самы адказны момант — вымешванне цеста, і тут галоўнае — не перабраць меру. Яно само падкажа аб сваёй гатоўнасці — пачне адставаць ад рук. Як толькі цеста добра вымесілі, яно ставіцца ў цёплае месца на гадзіны дзве, каб падышло, час ад часу яго трэба абмінаць, каб не выскачыла з ёмістасці. Пасля бярэцца форма для выпечкі каравая (гэта можа быць скаварада або прыстасаваны для гэтай мэты сталёвы таз), куды выкладваецца цеста. Зверху ўпрыгожваецца каласкамі, шышачкамі, кветачкамі, вырабленымі з рэштак цеста. Усё змазваецца яйкам або салодкай вадой і ад-праўляецца ў гарачую печ на 40-50 мінут. Трэба сачыць, каб у працэсе выпечкі каравай не падгарэў. Затым вымаем яго з печы і выкладваем на ручнік. За сваё жыццё мне давялося спячы не адзін дзясятак вясельных караваяў. Толькі вось апошнія гады тры як не выпякаю. Не патрэбны яны цяпер нікому, бо сучасныя вяселлі ладзяцца без караваяў. Іх замянілі тартамі. А шкада, што традыцыя адыходзіць у нябыт.
Жыхарка вёскі Сялец 78-гадовая Надзея Іванаўна Чыжык успамінае, што ні адно вяселле ў іх акрузе раней не абыходзілася без выпечанага каравая. Напрыклад, кума Ніна Барысаўна Міхадзюк з той жа вёскі аж дзевяць разоў была ў яе сям’і каравайніцай — столькі вяселляў справіла Надзея Іванаўна сваім дзецям. Таму абрад выпякання рытуальнага хлеба абедзве ведаюць добра. Ніна Барысаўна ўспомніла нават песню, якую жанчыны-каравайніцы спявалі, ставячы хлеб у напаленую печ:
— Каравай, каравай,
А хто ж цябе задумаў?
А задумаў мяне Іванка,
У чыстым полі аручы
Ды сырую пшанічку сеючы.
Зарадзі, Божа, пшоначку
Ды на маладую жоначку.
Жанчыны паведамілі таксама адну важную дэталь: з моманту прыгатавання каравая і да пачатку яго дзялення паміж удзельні-камі вясельнай святочнасці абрадавы хлеб трэба было берагчы ад злых вачэй. Таму яго накрывалі ручніком і захоўвалі ў патаемным месцы.
Чаму сучасныя маладыя пары, якія бяруцца шлюбам, выбіраюць у якасці абароннага сродка новай сям’і, якім лічыцца каравай, далёка не раўназначны гарадскі торт? Няведанне бацькоўскіх традыцый або жаданне быць моднымі? Такое пытанне было адрасавана нядаўнім маладажонам.
Дзмітрый: — Сапраўды, сучасная моладзь дрэнна ведае традыцыі продкаў. І тое, што каравай павінен выпякацца пры захаванні адпаведных рытуальных дзеянняў, амаль ніхто з маладых не ведае. Ды і наогул, за падрыхтоўку да вяселля больш адказваюць нашы бацькі, якія, напэўна, вучацца не ад сваіх продкаў, а ад сяброў і суседзяў.
Таццяна: — На сучасных вяселлях галоўны — тамада, і ад яго, як правіла, залежыць ход святочнай падзеі. Але мала хто з іх прытрымліваецца традыцый беларускай абрадавасці. Ведаю, што дзяленне каравая павінна суправаджацца рытуалам, калі кожны з гасцей за грошы “выкупляе” сваю “долю” шчасця — кавалак каравая. Адбываецца гэта напрыканцы святочнай трапезы. А бываюць выпадкі, калі госці на самым пачатку абдорваюць маладых, а затым толькі пачынаецца застолле. Торт жа падаецца як дадатак да чаю ці кавы. Менавіта мне б хацелася, каб на вяселлі быў сапраўдны каравай, які калісьці пяклі нашы бабулі.
Папулярнасць тартоў на сучасных вяселлях, на думку Наталлі Лёўкінай, тэхнолага хлебазавода, што аказвае насельніцтву паслугі па выпечцы вясельных караваяў і тартоў, тлумачыцца цяперашняй заможнасцю гаспадароў. Яны хочуць паказаць гасцям, што нічым не горшыя за суседзяў або родзічаў. Каравай жа па цане намнога таннейшы, чым масляны торт — разы ў чатыры. Ды і выпякаць у дамашніх умовах адзін з галоўных вясельных атрыбутаў ніхто не хоча: і печ не ў кожнага ёсць, і па часе доўга дый клопатна.
Выходзіць, лягчэй заказаць патрэбны атрыбут у пякарні ці ў прыватных майстрых, якія займаюцца прыгатаваннем тартоў? А там — хоць трава не расці: нікога ж не цікавіць, хто яго гатуе, колькі памылак пры гэтым дапускаецца і як яны адлюструюцца на далейшым жыцці маладых. А парушаюцца правілы народнай культуры — рушыцца і сямейны дабрабыт. Дык, можа, па-спрабуем перагледзець свае адносіны да жыцця і знойдзем час зазірнуць у мінулае?
Он освобождал Осиповичи. 28 июня — День освобождения района от немецко-фашистских захватчиков
28 июня 2025
Общество
Гороскоп на 28 июня для каждого знака зодиака
28 июня 2025
Власть
Лукашенко сказал, что делать, чтобы ЕАЭС был эффективной структурой, а не площадкой теоретических дискуссий
27 июня 2025
Общество
В этом месяце перестало биться сердце Зинаиды Константиновны Пацкевич — бессменного председателя совета ветеранов Осиповичской ЦРБ “Серебристый ландыш”
27 июня 2025
Общество
В сельхозпредприятиях Осиповичского района в разгаре сезон кормозаготовки. Качество заготавливаемого сенажа контролируется в ветеринарной лаборатории ВСУ “Осиповичская райветстанция”
27 июня 2025
Власть
ЕАЭС 2.0. Лукашенко обозначил контуры обновленной версии экономического союза