Адкуль мы родам? Вяртанне імянной спадчыны №22

Прыбяры пня, дай яму імя — і будзе
чалавек.

Народная
ўкраінская прыказка.

Нашы продкі лічылі, што імя мае над чалавекам
вялікую сілу: фарміруе яго асобу і праграмуе лёс. Таму і называлі часта
немаўлят Надзеямі і Святаславамі. Акрамя гэтага, імкнуліся даць дзіцяці імя,
якое насіла вядомая ім станоўчая і гаспадарлівая асоба.

Так было да моманту з’яўлення на
старажытнабеларускіх землях хрысціянства. З яго прыходам выбар імя паступова
манапалізавала царква, якая кіравалася каляндарнымі святкамі. Доўга
хрысціянская і паганская традыцыі існавалі побач, што выявілася ў практыцы
двайных імён. Першае давалася пры нараджэнні бацькамі, а другое — пры хрышчэнні
святаром. У канцы ХІХ стагоддзя многія беларусы-каталікі мелі здвоенае імя,
напрыклад, Францішак-Бенедыкт Багушэвіч ці Канстанцін-Вікенцій Каліноўскі. Але
такая традыцыя гвалтоўна знікае ў савецкі час: ва ўжыванне ўваходзяць штучныя
новатворы, кшталту Уладлена ці Сталіны…

Сёння ў Беларусі падобных абмежаванняў не існуе,
можна выбраць любое экзатычнае імя, чым многія асіпаўчане з поспехам і
карыстаюцца. Напрыклад, пазалетась у рэгіёне з’явілася дзяўчынка Івэта (з
французскай — “трыліснік”).

Усё больш людзей звяртаецца да падзабытай
беларускай спадчыны. Трэба сказаць, што да яе адносяцца старажытныя грэчаскія,
яўрэйскія, персідскія, сірыйскія і лацін-скія імёны, якія некалі ў Візантыі
былі сабраны і кананізаваны і прыйшлі да нас з царкоўнымі каляндарнымі
святкамі. Напрыклад, у 2009 го-дзе ў раёне з’явіліся на свет чатыры Варвары,
Глафіра, Ева, Малання, два Давіды, Савеліі і Якавы, Міраслаў і Серафім. А
летась — Еўлання, Барыслаў, Усевалад, два Захары і Святаславы, тры Макары ды
інш. Што тычыцца Беларусі ў цэлым, то такія знакавыя для нашай гісторыі імёны,
як Вітаўт і Ефрасіння, таксама становяцца запатрабаванымі.

У 2009 годзе ў Асіповіцкім рэгіёне нарадзілася
586 дзетак, якія атрымалі 137 імён: 66 прыйшлося на 304 дзяўчынкі і 71 — на 296
хлопцаў. Самым папулярным жаночым імем года стала старажытнапер-сідскае “Дар’я”
(28 дзяўчат), якое азначае “ўладальніцу дабрабыту” ці “мора”. Яшчэ 18 дзяўчынак
былі названы Анастасіямі і 16 — Ксеніямі — з грэчаскай “вернутая да жыцця” і
“вандроўніца” адпаведна. На вяршыні мужчынскага рэйтынгу апынуўся Мікіта —
адразу 19 асіпаўчан сталі насіць гэтае грэчаскае імя, якое азначае пераможцу.
За ім 18 — Уладзіславаў (са славянскай “уладар славы”) і 15 — Максімаў (з
лацінскай “найвялікшы”).

У мінулым годзе нарадзілася 578 землякоў, якія
атрымалі 133 імя: 69 прыпала на 279 дзяўчат і 64 — на 299 хлопцаў. На вяршыні
рэйтынгу размясціліся ажно тры імя: Вікторыя і Паліна — з лацінскай “перамога”
і “сонечная” адпаведна, і зноўку Дар’я. Па 14 дзяўчат атрымалі кожнае з іх у
спадчыну. Другое месца падзялілі Анастасія, Ксенія і Ганна (з яўрэйскай “боскае
хараство”). Кожным з іх названы 13 немаўлят. На трэцім апынуліся 11 Марыек — з
яўрэйскай “горкая” ці “любімая”. У мужчынскім рэйтынгу лідзіравала яўрэйскае
імя Мацвей, якое перакладаецца як “дараваны богам”. 19 хлопцаў было
зарэгістравана пад ім — на 7 больш, чым у папярэднім годзе. За ім ішлі 16
Арцёмаў і 15 Мікітаў — з грэчаскай “непашкоджаны” ці “прысвечаны багіні
Артэмідзе” і “пераможца”. А леташніх лідараў — Максімаў і Уладзіславаў — было
зарэгістравана 13 і 4 адпаведна. Акрамя гэтага, у 2010 годзе было зафіксавана
двайное жаночае імя — Беата Эвеліна.

А вось мода на Івана і Пятра, герояў шматлікіх
анекдотаў, паступова праходзіць. У 2009 годзе “новы” Пётр у раёне быў
усяго адзін, Іванаў — 10, а летась — 0 і 9 адпаведна. Зато ўсё больш становіцца
Васіліс, Злат, Альбін, Арцеміеў ды Германаў.

Падрыхтавала Ганна МАЦКЕВІЧ.

 

Последние новости

Общество

Курс на тишину. Владелец усадьбы “Лихолапичи” Татьяна Лихолап о том, что сегодня привлекает туристов в деревенском отдыхе

11 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко на встрече с представителем Президента США предложил обсудить вопрос волнующих Трампа “заложников”

11 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: зерна идей о некой “исключительности” снова пустили ростки в умах ряда политиков

11 сентября 2025
Читать новость
Благоустройство

В Осиповичах появились новые арт-объекты

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 1 по 7 сентября

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

Ради сильной страны. Корреспондент “АК” побеседовала о работе районного отделения политической партии “Белая Русь” с его председателем Юрием Даненковым

11 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем