Аграпрамысловасць: І ў святы — будні №22

Доўгі ўік-энд, якім адзначаўся сёлета Міжнародны
жаночы дзень, на звыклым рытме сялянскай работы адбіўся нязначна: нагляд за
жывёлай, рамонт тэхнікі, вываз арганічных угнаенняў — не тыя справы, што можна
адкласці на заўтра. Але на сваіх рабочых месцах знаходзіліся не толькі
механізатары і жывёлаводы. 7 сакавіка старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч
правёў нараду з асіповіцкімі аграрыямі і адказнымі асобамі райсельгасхарчу, на
якой якраз і абмяркоўвалася падрыхтаванасць сельгаспрадпрыемстваў да пачатку
вясенніх палявых работ і ход зімоўкі ферм.

Нельга сказаць, што нагодай для збору кіруючых
асоб АПК сталі нейкія звыштэрміновыя нечаканасці ці сур’ёзныя “праколы”: кармоў
у гаспадарках назапашана дастаткова і ўжо відавочна, што ўся патрэбная вясной
тэхніка да 15 сакавіка (устаноўленага тэрміну гатоўнасці) будзе наладжана і
адрэгулявана, а неабходная колькасць паліва атрымана яшчэ на мінулым тыдні.

Тым не менш, акрэсліўшы вынесены на парадак дня
спектр пытанняў, кіраўнік раённай адміністрацыі адзначыў, што ў нашай сельскай
гаспадарцы існуе шэраг праблем, вырашэнне якіх патрабуе пастаянных і напружаных
намаганняў з боку агра-менеджэраў усіх узроўняў.

У першую чаргу гэта сітуацыя, якая складваецца ў
жывёлагадоўлі. Узнікшае ў лютым падзенне малочнай прадукцыйнасці дойнага статка
(у сярэднім на 1,67 кг
ад галавы) — нормай лічыць ніяк нельга, хоць і з’яўляецца яно наступствам
аб’ектыўных прычын. “Дзякуй” анамальна спякотнаму лету: і назапашаныя грубыя
кармы маюць нізкае ўтрыманне спажыўных рэчываў, і каровы асемяняліся не ў
аптымальныя тэрміны. Да таго ж у мінулым годзе значная колькасць цялушак была прададзена
за межы раёна, што таксама адмоўна паў-плывала на вытворчасць малака.

Але ж сітуацыю трэба выпраўляць, таму перад
жывёлаводамі сёння стаяць дзве задачы. Па-першае, тэрмінова, наколькі тое
ўвогуле магчыма, стабілізаваць узровень надояў за кошт павышэння каларыйнасці
рацыёну кароў. Па-другое, ні пры якіх абставінах не дапусціць далейшага
“экспарту” цялушак.

Яшчэ адно пытанне да структур раённага аграпрама
— вытворчая дысцыпліна і яе ўплыў на эфектыўнасць работы кожнай гаспадаркі —
грунтоўна разбіралася падчас агляду канкрэтных аб’ектаў: мехдвара і сховішча
для гародніны ААТ “Пратасевічы”, ферм той жа гаспадаркі і ААТ
“Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”.

Ілюстравалася размова рэальнымі сітуацыямі з
практыкі работы сельгаскааператываў. Так, па словах старшыні “Пратасевічаў”
Сяргея Гатальскага, вадзіцеляў двух “МАЗаў”, якія на момант правядзення нарады
павінны былі займацца вывазкай арганікі, нельга было выпускаць у рэйс, бо
знаходзіліся тыя… у стане алкагольнага ап’янення.

Прыклад, магчыма, і не самы красамоўны, аднак па
вывазцы арганічных угнаенняў Асіповіцкі раён пакуль займае апошняе месца ў
вобласці…

Падводзячы вынікі сустрэчы, Пётр Шукаловіч
пад-крэсліў, што гэты год для вядзення сельскай гаспадаркі пакуль вельмі
спрыяльны, таму трэба максімальна выкарыстоўваць кожную магчымасць для
дасягнення найлепшых вынікаў ва ўсіх накірунках дзейнасці гаспадарак. Ну а
дарэмная страта часу і рэсурсаў з’яўляецца для іх кіраўнікоў раскошай проста
недапушчальнай.

Дзмітрый САЎРЫЦКI.

Последние новости

Общество

Каравай-миллионник уже на Осиповичской земле

20 августа 2025
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

20 августа 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с заместителем председателя Постоянной комиссии Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Виктором Ананичем

20 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 20 августа для всех знаков зодиака

20 августа 2025
Читать новость
Общество

На границе тучи ходят хмуро…

19 августа 2025
Читать новость
Общество

Председатель комитета экономики Могилёвского облисполкома проведет прием граждан в Осиповичах 22 августа

19 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем