Праз прызму дзіцячага погляду

Праз прызму дзіцячага погляду

Работа педагога не з лёгкіх. А працаваць з самымі маленькімі, бадай, цяжэй за ўсё: дашкалят не правядзеш, якім бы станоўчым чалавек не хацеў здавацца, дзіця бачыць яго сапраўдную сутнасць, адчувае яе на падсвядомым узроўні. І цягнецца толькі да адкрытых, пасапраўднаму шчырых і добразычлівых людзей.

Анжэла Паркалава не адно дзесяцігоддзе працуе ў дзіцячым садзеСунічка” рабочага пасёлка Ялізава, ужо 9 гадоў узначальвае ўстанову. Разважаннямі пра сваю работу, зносіны з калектывам і бацькамі, будучыню выхаванцаў яна і падзялілася.

Якім атрымаўся шлях у прафесію?

Як кожная дзяўчынка, любіла лялькі, гуляла ўдочкіматулі”, “школу”. Заканамерным працягам стала паступленне на дашфак Магілёўскага педінстытута. Любоў да дзяцей пранесла праз гады. І зараз радуюся, калі бачу на вуліцы цяперашніх, былых ці будучых выхаванцаў.

У чым спецыфіка работы загадчыка сада невялікага населенага пункта?

Многа ўвагі даводзіцца надзяляць адміністратыўнагаспадарчай рабоце. Дзеясловы набыць, дастаць, адрамантаваць, аплаціць заўсёды круцяцца ў галаве, шукаючы выйсця. Калі наш шклозавод быў у росквіце, то лягчэй працавалася і нам. Бацькі разумеюць гэта і стараюцца дапамагчы, чым могуць: у рамонце, добраўпарадкаванні тэрыторыі.

Сённяшняе дзіця — якое яно?

— Больш разняволенае. Яго светапогляд фарміруецца пад моцным уздзеяннем інтэрнэту. Таму мяняюцца  любімыя цацкі, мультфільмы, літаратурныя героі дашкольнікаў. Роля педагоганадаваць развіццю дзіцяці правільны накірунак і вучыць гэтаму бацькоў.

Немаўля з’явілася на свет. На што б нацэльвалі дарослых?

На зносіны з дзіцём. На жаль, бацькі зараз гэтаму адводзяць катастрафічна мала часу, не разумеюць, што могуць упусціць звязваючую іх нітку. Пусташ, што ўтвараецца ў душы дзіцяці, можа запоўніцца чымсьці непатрэбным, і потым цяжка будзе ўстанавіць даверлівыя адносіны.

Да ўсяго, што хвалюе малога, трэба адносіцца  сур’ёзна. Уважліва выслухоўваць яго наіўныя і на першы погляд нязначныя, але для дзіцяці вельмі важныя разважанні, думкі, перажыванні. Больш часу адводзіць сумесным прагулкам на прыродзе, але такім, калі дарослыя размаўляюць, гуляюць з дзецьмі, атрымоўваюць агульныя ўражанні і эмоцыі, разам займаюцца фізічнымі практыкаваннямі, назіраюць за жывёламі. Усё гэта акупіцца старыцай.

Што прадпрымаеце, каб педагогі ўстановы эмацыянальна не выгарэлі?

Калі ў калектыве камфортна працуецца, то пра гэта няма і гаворкі. Канечне, з гадамі педагогі ўжо не бягуць на работу з ранейшым энтузіязмам, але ідуць з упэўненасцю, што атрымаюць пазітыўныя эмоцыі. У акружэнні малых ніколі не сумуеш, не адчуваеш расчаравання. Таму выхавальнікі і адчуваюць сябе заўсёды маладымі.

Уявіце: выміністр адукацыі. Якія б рэформы чакалі сістэму дашкольнай адукацыі ў першую чаргу?

— Павышэнне зарплаты работнікаў. А для дзяцей — спрашчэнне праграмы. Нельга пазбаўляць хлопчыкаў і дзяўчынак дзяцінства. Навучанне грамацепрэрагатыва школы, а дзіцячы сад павінен рыхтаваць для гэтага глебу: развіваць памяць, мысленне, увагу, мову. З дапамогай бацькоў, безумоўна. Для адораныхстварыць асобную праграму, але даць дзецям нагуляцца, каб потым паспяхова вучыліся ў школе.

Што б вы парэкамендавалі сённяшняму выпускніку, які выбраў прафесію выхавальніка?

Вызначыцца, яго гэта работа ці не. Калі адчувае незадаволенасць, лепш  своечасова пакінуць сад і знайсці сябе ў іншай прафесіі, каб не пакутаваў і сам, і яго выхаванцы. Дзіцячы сад — не месца для выпадковых людзей.

Выхавальнік заўтрашняга дня — гэта

Суцэльны крэатыў. Чалавек, які ўмее знайсці адказ на любое пытанне і выйсце з любой сітуацыі. Аніматар і фокуснік, акцёр і дызайнер. А галоўнаечалавек, які вельмі любіць малых і ўмее радавацца разам з імі.

Ваша формула поспеху

Працавітасць, упартасць, уменне наладзіць стасункі з чалавекам любога ўзросту, павага да работы і прафесіі. Кожную сітуацыю не ўспрымаць надзвычай эмацыянальна, а ўважліва прааналізаваць і прыняць правільнае рашэнне.

Iна ЗАСКЕВІЧ.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 10 июня для всех знаков зодиака

10 июня 2025
Читать новость
Общество

Приглашаем всех на семейный фестиваль “Властелин села – 2025” в агрогородке Вязье!

9 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко вновь заявил о необходимости повышения в Беларуси производительности труда

9 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь готова поставлять в Калининградскую область необходимое продовольствие, включая картошку

9 июня 2025
Читать новость
Общество

Сезон отключения горячей воды в Осиповичах: даты и улицы

9 июня 2025
Читать новость
Общество

12 июня бизнес-встреча для малого и среднего бизнеса — «Тренды 2025 для вашего бизнеса»

9 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем