Пяць пытанняў кіраўніку ААТ “Асіповіцкі хлебазавод”

Пяць пытанняў кіраўніку ААТ “Асіповіцкі хлебазавод”

“Толькі прыбаўляць!” — менавіта так можна сфармуляваць адну са складаемых агульнай формулы поспеху ААТ “Асіповіцкі хлебазавод”. І гэта выразная ўстаноўка на плённую працу эфектыўна дзейнічае, што пацвярджаюць і лічбы. За мінулы год аб’ём вытворчасці хлебабулачных вырабаў склаў 102,7%, кандытарскіх — 111,4. Аб’ём атрыманай выручкі ўзрос на 8,1%. Зараз штосуткі на прадпрыемстве вырабляецца каля 10 тон прадукцыі: 4 тоны фармавога хлеба, 1300 кілаграмаў — подавага, астатняе — хлебабулачныя і кандытарскія вырабы. Усяго ж асартыментны пералік на сёння ўключае 115 пазіцый — спіс салідны.

Аб заводскім хлебе — вырабленым і надзённым — і калектыве пагутарылі з дырэктарам Васіліем Крупенкам.

— Якім склаўся 2016-ты для прадпрыемства? Што можна лічыць знаходкамі?

Год быў няпростым, але плённым. Нягледзячы на тое, што даволі складана раўняцца з буйнымі вытворцамі, у якіх закладзены зусім іншыя магчымасці, канкурэнцыю дастойна вытрымліваем. З другога боку, наяўнасць здаровага вытворчага спаборніцтвафактар станоўчы: ёсць стымул пастаянна рухацца наперад, інакш не ўтрымаеш пазіцый. Сярод здабыткаў годабольш шырокае асваенне мінскага і бабруйскага напрамкаў, дзе з’явіліся новыя партнёры. Увогуле, доля экспарту прадукцыі за межы раёна з цягам часу ўзрастае: калі яшчэ некалькі гадоў назад гэта было 7-8 працэнтаў, то зараз — 22-23. Сярод знаходакнавінак назваў бы пернікі. Гэты прадукт з’явіўся на паліцах магазінаў у кастрычніку, пакуль мы вырабляем сырцовыя, потым пяройдзем на заварныя, у якіх большы тэрмін захавання. Асвойваем і слоенае цеста. Пачынаць раніцу з кубачка кавы з круасанам, мяркую, даспадобы не толькі парыжанам, але і асіпаўчанам.

— У чым або ў кім бачыце патэнцыял для развіцця прадпрыемства?

— У першую чаргу гэта людскі рэсурс. Зараз калектыў аб’ядноўвае 128 чалавек. Прыемна, што за апошнія гады ў нас практычна спынілася цякучасць кадраў. На заводзе працуюць людзі адказныя, неабыякавыя да справы. Усе спецыялісты дастаткова маладога ўзросту, з профільнай адукацыяй, таму ў заўтрашні дзень глядзім смела.

Стымул у рабоце дае і ўдзел у розных вытворчых конкурсах, дзе нашы прадукты ўжо заваявалі нямала прэстыжных узнагарод. А гэта — паказчык агульнага прафесіяналізму калектыву.

— Прызнайцеся, Васілій Цімафеевіч, ці ёсць у асіповіцкіх хлебапёкаў свой сакрэт, які яны беражліва захоўваюць дзесяцігоддзямі?

Скажу, што ёсць. Ужо нямала гадоў трымае свае пазіцыі фармавы хлеб, якому аддаюць перавагу многія землякі. А ўдаецца нам гэта перш за ўсё за кошт якасці. Многія вытворцы, каб зрабіць прадукт больш танным, ужываюць недарагую муку. У нашых жакірпічыках” нязменна прысутнічае пшанічная, якая надае і адпаведны смак, і аб’ём. Напрыклад, у лютым пачалі выпускацьУзгорак” традыцыйны, у якім пшанічнай мукі          50%. Спрабавалі фармавы хлеб упакоўваць, аднак людзям не зусім спадабалася: кажуць, не такая хрусткая стала скарынка. Цяпер прадаём гэты прадукт без упакоўкі пакупнікам так больш даспадобы. Для таго, каб спажыўцы мелі самы свежы хлеб, выпякаем яго выключна ў начную змену і раніцай дастаўляем у гандлёвыя кропкі. Так што галоўны сакрэтулік інтарэсаў спажыўца і захаванне якасці.

— Ваша прадпрыемства адзначана ў аглядзе-конкурсе на лепшую арганізацыю ідэалагічнай, інфармацыйна-прапагандысцкай і выхаваўчай работы. Як працуеце ў гэтым кірунку?

Стварэнне камфортных і бяспечных умоў для эфектыўнай работы людзей, правільная іх матывацыя дапамагае мець у калектыве адпаведны працоўны настрой. Людзі адчуваюць вялікую адказнасць яшчэ і таму, што занятыя ў вытворчасці галоўнага прадукту і выразна гэта ўсведамляюць.

У многім дапамагае падтрымліваць спрыяльны мікраклімат прафсаюзны камітэт. Дарэчы, у нас усе працаўнікічлены прафесійнай суполкі. Прафкам адказны не толькі за культурнамасавыя мерапрыемствы ды аздараўленне, але і за бяспеку працы. Ніколі не забываем і пра сваіх ветэранаў. Ім прыемна наша ўвага, а нам карысны іх багаты працоўны вопыт, якім яны з задавальненнем дзеляцца.

Падтрымліваць інфармаванасць завадчан дапамагаюць рэгулярныя сустрэчы, прычым не толькі ў адведзеныя для гэтага дні. Шмат карысных звестак размешчана на розных тэматычных стэндах.

— У любым калектыве, маленькі ён ці вялікі, ёсць людзі, якія надаюць імпульс у рабоце. Каго можаце адзначыць?

— Больш за 30 гадоў працуюць на прадпрыемстве кандытар Галіна Казлоўская і старшы майстар Галіна Каленік, пекар хлебнай лініі Людміла Запарожац, майстартэхнолаг Таццяна Кузьміч, аператар кацельні Валерый Волк. Толькі слоў падзякі заслугоўвае і работа пекара Галіны Азаранка, цестамесаў Вольгі Грышановіч і Святланы Ястрэмскай, слесарарамонтніка Івана Кірдуна, прыёмшчыкаўздатчыкаў гатовай прадукцыі Святланы Кордавай і Ірыны Колтун, а таксама многіх іншых.

 Асобна скажу пра тых, для каго работа на хлебазаводзе стала сямейнай справай. 4 дзесяцігоддзі аддала прадпрыемству Антаніна Горная. На працягу 34 гадоў яна ўзначальвала вытворчую лабараторыю, а зараз на гэтай пасадзе яе дачка Вольга Мароз. Дарэчы, яна ў нас і прафсаюзны лідар. Майстартэхнолаг Ірына Балуева мае стаж 35 гадоў, сёння побач з маці працуе заквасчыкам і дачка Вольга Антоненкава. Дзяўчына вучылася ў Маладзечанскім політэхнічным каледжы, цяпер заканчвае Магілёўскі ўніверсітэт харчавання па спецыяльнасцітэхналогія хлебапякарнай, макароннай і кандытарскай вытворчасці”.

Бацькі заўсёды жадаюць дзецям толькі лепшага. Калі параілі працаваць на сваім прадпрыемстве, значыць, маюць да яго вялікую павагу, жадаюць, каб лёс сям’і і надалей быў звязаны з лёсам завода. Гэта, па вялікім рахунку, і ёсць найвышэйшая ацэнка.

Последние новости

Общество

Ольга Мороз – новый руководитель ОАО “Осиповичский хлебозавод”.

13 июня 2025
Читать новость
Общество

Вакансии в ОАО «Управляющая компания холдинга “Бобруйскагромаш”»!

13 июня 2025
Читать новость
Спорт и туризм

15 июня в 11.00 в ШШК “Дебют” состоится традиционный турнир по быстрым шахматам на призы районной газеты “Асіповіцкі край”

13 июня 2025
Читать новость
Благоустройство

ДЭУ № 73 вносит значительный вклад в улучшение дорожной инфраструктуры Осиповичского района

13 июня 2025
Читать новость
Общество

Председатель Могилевского облисполкома Исаченко Анатолий Михайлович проведет выездной прием граждан

13 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 13 июня для всех знаков зодиака

13 июня 2025
Читать новость