Асіповіцкі МААП: і цікава, і карысна

Асіповіцкі МААП:  і цікава, і карысна

 

Маладзёжны атрад аховы правапарадку (МААП) існуе ў раёне ўжо з паўгода. Летам і восенню маладыя праваахоўнікі актыўна дапамагалі міліцыі і саюзу моладзі ў правядзенні рознабаковых акцый, флэшмобаў і мерапрыемстваў, знаёміліся з дзейнасцю ўчастковых інспектараў, але і зараз гэтыя «людзі ў чорным»* не сядзяць без справы.

Напачатку лютага асіповіцкія актывісты наведалі мясцовы райаддзел па надзвычайных сітуацыях. Мэты было дзве: па-першае, у падрабязнасцях даведацца, што такое пажарная часць, па-другое — абавязкова нечаму навучыцца, атрымаць карысныя навыкі дзеяння ў тых ці іншых абставінах.

мооп рочс2

Сустрэча маладых праваахоўнікаў і сапраўдных ратавальнікаў пачалася з агляднай экскурсіі па райаддзеле. Пасля супрацоўнікі РАНС распавялі пра будні пажарных, іх абавязкі, прывілеі і рызыкі прафесіі. Прадэманстравалі хлопцам і прынцып дзеяння аварыйна-выратавальных інструментаў і абсталявання, далі магчымасць паспрабаваць самастойна скарыстацца парашковым вогнетушыцелем.

мооп рочс

Напрыканцы з байцамі МААП правялі прафілактычную бяседу, падчас якой намеснік начальніка РАНС Антон Герасянкоў нагадаў маладым праваахоўнікам пра неабходнасць выканання правілаў пажарнай бяспекі, а яго калега Аляксандр Стукарчук канкрэтызаваў, у якіх навучальных установах краіны можна атрымаць прафесію ратавальніка і якія існуюць патрабаванні для абітурыентаў. Дарэчы, калі хтосьці жадае стаць пажарным, — звяртайцеся ў райаддзел па надзвычайных сітуацыях.

мооп рочс3

Асноўная задача мала-дзёжных атрадаў аховы правапарадку, якая прапісана ў палажэнні аб іх дзейнасці, – дапамагаць па меры сіл і магчымасцей БРСМ і міліцыі. Канечне, паўнамоцтвы маладых людзей вельмі абмежаваныя ў сувязі з узростам і адсутнасцю прафесійнага вопыту, але ж з прапанаванымі справамі хлопцы спраўляюцца. А цяпер могуць упэўнена дадаць: «Правілы пажарнай бяспекі таксама ведаем і выконваем!»

*Спецадзенне МААПчорныя футболкі і кепкі з лагатыпам арганізацыі.

Аляксандр КОТАЎ, інспектар ГПіУГ РАНС.

Последние новости

Общество

Масленица-2026: народные приметы и поверья на неделю с 16 по 22 февраля

16 февраля 2026
Читать новость
Благоустройство

«Работы не пачаты край!»: трактарыст Аляксандр Скала аб тым, як змяняюцца яго задачы па сезонах

16 февраля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларуси и России нельзя потерять единое Отечество от Бреста до Владивостока

16 февраля 2026
Читать новость
Профилактика

Осторожно — переезд!

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Как в ОАО «ВязовницаАгро» поддерживают коллективный дух: от автопробегов до «Властелина села»

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Синоптики предупреждают: на неделе в Беларуси похолодает до -17

16 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем