Дыстанцыя пуці ў 2010 годзе: два паказчыкі з жыцця калектыву №17-18

Вытворчая і фінансава-гаспадарчая
дзейнасць

Чысты прыбытак — 1 мільярд рублёў.

Вытворчасць працы па аб’ёмнаму паказчыку
выканана на 122,1% да плана і на 124,9% — да 2009 года; па даходах асноўнай
дзейнасці — на 100,6%.

Асноўны паказчык работы — бальнасць. Выкананне —
152,6%: план — 114 балаў, факт — 54.

Браку за год няма.

План прыбытку ад рэалізацыі работ і паслуг
перавыкананы на 76,8% — больш за 4,6 млрд. руб.

Па падсобна-дапаможнай дзейнасці пры плане 196
фактычны прыбытак адпавядае 303 мільёнам — 154,6%.

Агульная рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі
перавышана на 7,2 працэнтныя пункты.

Выкананне платных па-слуг насельніцтву — 127,8%,
у грашовым вымярэнні — 46 млн. рублёў.

Заданне па росту заработнай платы выканана на
102,8%, фактычна налічаная сярэдняя зарплата па году — 1.558 рублёў.

Ахова працы і здароўя людзей

Няшчасных выпадкаў і прафзахворванняў на
вы-творчасці не дапушчана.

Спецадзеннем і вопраткай працаўнікі забяспечаны
ў поўным аб’ёме.

У адпаведнасці з Праграмай паляпшэння ўмоў і
аховы працы зроблены бягучы рамонт бытовак ст. Фалічы, памяшканняў цэха
майстэрань, будаўнічага ўчастка і 8 акалотка ст. Асіповічы-I,
адміністрацыйна-бытавога корпусу з гаражом мотарэйкавага транспарту 3 акалотка
на ст. Слуцк, бытовак а.п. Глядкі, капрамонт будынку прахадной базы Дараганава.

За год кваліфікацыю па пытаннях аховы працы
павысілі 208 працаўнікоў, штомесяц праводзіцца тэхвучоба.

З вопытных пуцейцаў у структурных
падраздзяленнях па ахове працы прафкамам прызначаны 53 упаўнаважаныя.

За парушэнне заканадаўства аб ахове працы 19
работнікаў пазбаўлены прэмій, выдадзена 20 прадпісанняў і складзена 204 акты ў
мэтах выкаранення выяўленых хібаў.

Усяго на 1 працуючага за год прыйшлося без
малога 1,5 млн. руб. сродкаў, накіраваных на ахову працы, забеспячэнне здаровых
і бяспечных умоў працы; усяго — больш за 790 мільёнаў.

 

Последние новости

Общество

В Осиповичах прошло пленарное заседание выездной сессии Могилевского Совета депутатов

12 августа 2025
Читать новость
Власть

Способствовать росту и не оттягивать деньги из экономики. Лукашенко обозначил задачи для банковской системы

12 августа 2025
Читать новость
Власть

Криптовалюта и крипторынок. Лукашенко ставит вопрос об их дальнейшей судьбе в Беларуси 

12 августа 2025
Читать новость
Спорт и туризм

ФК “Осиповичи” — ФК “Днепр” — 0:2

12 августа 2025
Читать новость
Общество

Збіраемся ў школу. Крамы і індывідуальныя прадпрымальнікі гатовы да наплыву пакупнікоў: асартымент неабходных тавараў вельмі шырокі — на любы густ і кашалёк.

12 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 12 августа для всех знаков зодиака

12 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем