Сельгасвытворчасць на Асіповіччыне. Платформа для кроку наперад

Сельгасвытворчасць на Асіповіччыне. Платформа для кроку наперад

2016-ты для сельскай гаспадаркі Асіповіччыны выдаўся няпростым: складаны зімовы стойлавы перыяд на фермах, засушлівая вясна, нялёгкія эканамічныя ўмовы ў шэрагу сельгаспрадпрыемстваў. Аднак, нягледзячы на ўсе цяжкасці, сельгасвытворчасць па большасці пазіцый выйшла з дадатным вынікам. Сёння разгорнутую характарыстыку году дае намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзяніс Захарчук:

— Тэмп росту вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі летась склаў 114,9% пры заданні 105,5. Найбольш паспяхова заданне выканана ААТ “ЖорнаўкаАГРА” — 131,5, філіялам “Белшына-агра” ААТ “Белшына” — 129,8 і ААТ “Авангард-Ніва” — 123,3 працэнта. Вытворчасць асноўных відаў прадукцыі раслінаводства ў мінулым годзе да ўзроўню 2015-га выглядала наступным чынам: збожжа і зернебабовыя культуры — 102,4%, масланасенне рапсу — у 3,6 раза вышэй за папярэдні здабытак, цукровыя буракі — больш за 180%.

Гаспадаркі вырашаюць многія вытворчыя задачы за кошт жывёлагадоўлі. Галоўная перавага гэтай прадукцыі — стабільнае паступленне сродкаў круглы год. Нездарма вытворчасць малака, яго таварнасць, якасць знаходзяцца на штодзённым кантролі ад сельгаспрадпрыемстваў да Мінсельгасхарчу. Гаспадаркамі атрымана 31980 тон малака — 101,4% да 2015 года. Дапамаглі раёну выйсці на гэту лічбу ў першую чаргу філіял “Белшына-агра”, дзе вытворчасць малака на ўзроўні 113,8%, ААТ “ЖорнаўкаАГРА” — 105,7, больш за 100 працэнтаў у заліку і ў ААТ “Ясень-АГРА”.

Ад каровы надоена 4438 кілаграмаў малака — плюс 122. Найлепшы паказчык зноў жа ў філіяле “Белшына-агра” — 6328, што на 793 кілаграмы больш, чым у папярэдні перыяд. А вось змінусавалі ААТ “Заходні-Агра” (371 кілаграм), недабор ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” (319), “Авангард-Ніва” (290).

Таварнасць малака — 88,4%, самы нізкі гэты паказчык у ААТ “Заходні-Агра” — 82,3.

Працаўнікі ферм сталі больш разумець, наколькі выгадна атрымліваць менавіта якасную прадукцыю. Гатункам “экстра” было здадзена 67,1% ад рэалізаванага — удвая больш, чым у 2015-м. Сярэдні кошт прынятага перапрацоў-шчыкам малака склаўся на ўзроўні 487,6 рубля за тону.

Асноўны ж накірунак у зніжэнні сабекошту прадукцыі жывёлагадоўлі, забеспячэнні яе эфектыўнасці і нарошчванні тэмпаў росту — стварэнне ўмоў для вытворчасці ў адпаведнасці з тэхналагічнымі патрабаваннямі і строгая дысцыпліна па іх выкананні.

Самы важкі колас летась вырасцілі працаўнікі філіяла “Белшына-агра” ААТ “Белшына” — кожны гектар ніў у сярэднім даў аддачу ў 39 цэнтнераў. Увогуле ж вал збожжа і зернебабовых, атрыманых раёнам, склаў 20979 тон. Пазалеташнія паказчыкі былі дасягнуты, аднак мы разумеем, што такі здабытак — далёка не мяжа магчымасцей асіповіцкіх аграрыяў.

Год быў адметны добрым ураджаем кукурузы. Атрымана зерня культуры амаль 3 тысячы тон пры ўраджайнасці 82 цэнтнеры з гектара. Ня-дрэнна ўрадзілі цукровыя буракі: 330 цэнтнераў з гектара. На буракапрыёмны пункт гаспадаркамі раёна здадзена 17 тысяч тон салодкіх караняплодаў, што значна больш, чым у мінулым сезоне.

Летась сабрана 161 тона насення шматгадовых траў — такі ўзровень быў і раней. А вось адналетнія парадавалі: паказчык перавышае папярэдні ў 4 разы. Маем 77 тон проса, 8 — пайзы, 51 — рэдзькі алейнай, 16 — грэчкі, 22 — суданскай травы. Насенне пойдзе для стварэння шматкампанентных пашаў, перазалужэння існуючых. Здабыткаў хопіць і для ўласных патрэб, і на рэалізацыю.

Эфектыўна прайшла ў раёне корманарыхтоўка. На зімоўку 2016-2017 года нарыхтавана 55,4 тысячы тон кармавых  адзінак — 37,7 цэнтнера кармавых адзінак на галаву, што на 10,7 больш, чым пазалетась. Самую надзейную базу стварылі аграрыі філіяла “Белшына-агра” ААТ “Белшына” і ААТ “ЖорнаўкаАГРА”. Значную ўвагу летам на-дзялілі нарыхтоўцы па новых тэхналогіях. Запасы кармоў у палімернай плёнцы складаюць 12805 тон — 191% да абласнога задання, лепшы паказчык на Магілёўшчыне.

Новым крокам у жывёлагадоўлі стаў пераход на тэхналогію па індывідуальным утрыманні маладняку буйной рагатай жывёлы да 75-дзённага ўзросту з прымяненнем схемы кармлення камбікормам КР-1. Згодна з тэхналогіяй, у тры месяцы цяля павінна важыць 100-110 кілаграмаў, а ў паўгода — 180-190. Перад гаспадаркамі зараз стаіць важная задача выйсці на 100% па колькасці буйной рагатай жывёлы. Пакуль жа мы адчувальна мінусуем.

Раён мае пэўныя рэзервы па вытворчасці малака. Напрыклад, сёлета плануецца ўвядзенне ў эксплуатацыю трох малочных залаў — у ААТ “Авангард-Ніва”, “ЖорнаўкаАГРА” і “Ясень-АГРА”. А гэта значыць, штодня будзем яшчэ дадаткова атрымліваць па 2-2,5 тоны “белага золата”.

З цягам часу ўсё большую ўдзельную вагу набіраюць у нас фермерскія гаспадаркі. Значны ўклад у вал цукровых буракоў стабільна робіць “АграАўтаНова” Генадзя Вішнякова. Апошнім сезонам ураджайнасць буракоў на палях гэтага гаспадара дасягнула 450 цэнтнераў з гектара. Актыўна развіваецца жывёлагадоўля ў “АзБел-Фартуне” — тут ужо тры сотні авечак. Раён цесна супрацоўнічае з новым прадпрыемствам — ААТ “Сельгасінвест”, якое актыўна рэалізуе бізнес-праект на нашых землях. Сёлета гэтае акцыянернае таварыства мае намер зрабіць адчувальны ўклад у сельскагаспадарчы вал Асіповіччыны.

У раёне вядзецца мэтанакіраваная кадравая работа. Сітуацыя ў плане камплектацыі арганізацый АПК кадрамі спецыялістаў станоўчая — забяспечанасць 97%. I гэта лічба адна з лепшых у вобласці. Спадзяёмся, з цягам часу будзе больш замацоўвацца на вёсцы моладзь — для гэтага робіцца нямала.

У заўтрашні дзень асіповіцкай сельгасвытворчасці можна глядзець смела, а платформа для будучых здабыткаў якраз і была створана ў мінулым годзе. Вялікі дзякуй за шчырую працу ўсім працаўнікам галіны, хто не пабаяўся звязаць свой лёс з такой няпростай, але важнай справай — сельскай гаспадаркай.

 

Последние новости

Власть

“Надо решать вопрос”. Лукашенко поручил разобраться с проблемами на “АМКОДОРе”

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Создать условия для людей. Лукашенко обозначил задачи по развитию поселков городского типа

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

Тематическую прямую телефонную линию проведет и.о. первого заместителя начальника Могилевской таможни Дерезовский Дмитрий Евгеньевич

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко во время рабочей поездки в Витебскую область посетил Оршанский лесхоз

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском районе проходит Неделя детской безопасности

21 апреля 2025
Читать новость
Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость