Спорт і праца рушаць поруч №17-18

Напачатку — колькі лічбаў наконт выканання нашым
лясгасам леташніх прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця. З імі
справіліся цалкам, і, да прыкладу, уласных сродкаў ад вядзення лясной
гаспадаркі за год паступіла больш за 7,2 млрд. рублёў — 141%. Выкананы і па
шэрагу пазіцый перавыкананы даведзеныя заданні па нарыхтоўцы як дзелавой
драўніны, так і дроў, росту таварнай прадукцыі, зарплаты і г.д.

Мэтанакіраваная работа кіраўніцтва ДВЛГУ
“Асіповіцкі доследны лясгас” у гэтым накірунку сведчыць аб наяўнасці тэндэнцыі
да памяншэння дэбіторскай і крэдыторскай запазычанасці, і падобнае дазваляе
глядзець у заўтрашні дзень з аптымізмам. Толькі не адной вытворчасцю жыве
калектыў, належная ўвага тут надаецца і многаму іншаму. У прыватнасці, развіццю
фізкультуры і спорту, наогул здароваму ладу жыцця.

Інструктарам-метадыстам па фізічнай культуры
Антон Літвінка працуе з 2008 года — калі і была ўведзена штатная адзінка. І ўжо
тады пры асабістым знаёмстве дырэктар Мікалай Раўбель паставіў яму канкрэтную
задачу: ажывіць фізкультурна-аздараўленчы рух. І падкрэсліў, што на належную
падтрымку з боку адміністрацыі і прафсаюзнага камітэта ён можа разлічваць.

Словы кіраўніка са справай не разышліся. Для
заняткаў у секцыях па валейболе і міні-футболе арандуецца зала ФСК “Алімпія”, і
двойчы на тыдзень працаўнікі лясгаса з азартам ладзяць “міжсабойчыкі”. Прафкам
узяў на сябе аплату абанентаў на наведванне басейна і — раз на тыдзень — саўны.
З’явілася спартыўная форма для гульнёвых відаў спорту, лыжная экіпіроўка,
футбольныя і валейбольныя мячы, лепшыя спартсмены заахвочваюцца
прызамі-граматамі і г.д. Не забыліся і пра тых, хто жыве ў вясковай мясцовасці:
па дамоўленасці са школамі лясгасаўцы маюць магчымасць займацца ў іх залах, а
прафкам дапамагае вясковым навучальным установам тым жа спортінвентаром, так
што выгада ўзаемная.

Канечне, Масква не адразу будавалася, і напачатку
і ў інструктара-метадыста былі праблемы з арганізацыяй спаборніцтваў сярод
працаўнікоў. Але вада камень точыць, так што цяпер “высвятленне адносін” па
валейболе, міні-футболе, настольным тэнісе, плаванні, падняцці гіры, стральбе з
пнеўматычнай вінтоўкі, шашках ці спортрыбалоўстве — звычайная з’ява.

Не прымусілі сябе доўга чакаць і вынікі: у
раённай спартакіядзе ў 2008-2009 гадах спартсмены лясгаса заваявалі агульнае
“срэбра”. Такі “допінг” з улікам бачання рэальнага аб сабе клопату дапамог
прыбавіць яшчэ, і ўжо летась менавіта гэта каманда стала мацнейшай на
Асіповіччыне. Цікава, дарэчы, як сёлета вы-ступіць яна ўлетку на сваёй
галіновай спартакіядзе, дзе за перамогу змагаюцца 13 лясгасаў Магілёўшчыны. У
2008 годзе асіпаўчане фінішавалі восьмымі, у наступным — шостымі, у мінулым —
ужо чацвёртымі…

— Прыемна, што прыклад вядзення здаровага ладу
жыцця другім паказваюць непасрэдна кіраўнікі, — канстатуе Антон Літвінка. — Той
жа намеснік дырэктара па сацыяльных пытаннях Аркадзь Новікаў актыўна
ўдзельнічае і ў валейбольных спаборніцтвах, і ў гульнях па міні-футболе, і ў
спартыўным арыентаванні. І не проста ўдзельнічае, а дабіваецца сур’ёзных
вынікаў. Па апошняму віду ён, напрыклад, стаў летась мацнейшым у асабістым
заліку сярод лясгасаўцаў Магілёўшчыны, заняў І месца ў складзе зборнай сярод
прадпрыемстваў лясной гаспадаркі краіны, абараняў гонар беларускіх калег на
міжнародных еўрапейскіх спаборніцтвах.

З задавальненнем называе ён і другіх вядучых
спарт-сменаў лясгаса. Сярод іх — Ганна Новік, Таццяна Цітавец, Святлана
Буханава, Таццяна Яшчук, Вольга Чамко, Таццяна Дубовік, Аляксандр Буханаў,
Анатоль Калячка, Сяргей Русаў, Аляксандр Сугака, Андрэй Краўцоў, Яўген Жук,
Аляксей Санец, Фёдар Валюшыцкі, Уладзімір Антановіч…

— Усіх проста не назавеш, — гаворыць
інструктар-метадыст, — іх у нас сапраўды багата. Толькі абавязкова адзначце
яшчэ Сяргея Толкача: ён зараз служыць у радах Узброеных Сіл, але і самога, і
яго спартыўныя дасягненні ў калектыве добра памятаюць.

І гэта таксама прыемны штрышок, які характарызуе
стаўленне да людзей у лясгасе. І пагадзіцеся, што вось з такіх састаўляючых і
складаецца цэлае, тыя ж вытворчыя паказчыкі. За якія і ў распачатым годзе не
сорамна: за студзень да леташняга ўзроўню рост таварнай прадукцыі склаў 122%,
па ўсіх відах рубак нарыхтавана 17,1 і ўжо вывезена 11,6 тысяч “кубоў”
драўніны, выпушчана 1,4 тысячы кубаметраў піламатэрыялаў, на экспарт адгружана
прадукцыі на 262,6 тысячы долараў і г.д. І набраныя тэмпы зніжаць тут не
збіраюцца!

Георгій АЛЕЙНІКАЎ.

Последние новости

Общество

Прямая линия с директором Осиповичского государственного колледжа

30 июня 2025
Читать новость
Общество

За каждой цифрой — продукция. 30 июня — День экономиста

30 июня 2025
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с начальником отдела статистики труда Главного статистического управления области

30 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 30 июня для всех знаков зодиака

30 июня 2025
Читать новость
Общество

25 июня в Осиповичах прошли мероприятия в рамках Марафона молодежи и студенчества

29 июня 2025
Читать новость
Благоустройство

График вывоза отходов растительного происхождения с территории частного сектора города Осиповичи

29 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем