Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

18 студзеня ў 2.24 спрацавала сігналізацыя ў магазіне ПГУП «Асмалоўскі», што знаходзіцца ў в. Забалацце. На месцы здарэння выяўлена, што невядомая асоба пранікла ў яго шляхам выстаўлення жалезных дзвярэй з каробкай.

Раскрыта злачынства, здзейсненае летась у сакавіку. З хуліганскіх меркаванняў, груба парушаючы грамадскі парадак, шляхам тэрмічнага ўздзеяння пашкоджана 59 рэкламных металічных шчытоў з палімернымі ўстаўкамі, якія належалі аднаму з прадпрымальнікаў горада. Страты склалі 236 рублёў.

РАСК

Узбуджана крымінальная справа супраць асобы, якая ноччу 1 студзеня ў аг. Лапічы ў кватэры свабодна скрала мабільны тэлефон коштам 300 рублёў.

33-гадовы асіпаўчанін у той жа дзень каля 14.45 у прадпрымальніка, які трымае гандлёвы павільён па суседстве з магазінам “Міла”, тайна выкраў адзенне з манекенаў на 74 рублі.

Непрацуючы, раней судзімы зямляк, які знаходзіцца на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі, 13 снежня каля 23.00 у СТ “Меліяратар” у дачным доме пенсіянеркі з Мінска выкраў маёмасць на суму 60 рублёў.

ДАI

Папярэджана 103 факты парушэння правіл дарожнага руху, да адказнасці прыцягнута парушальнікаў хуткаснага рэжыму — 4, пешаходаў — 30, вадзіцеляў, якія выкарыстоўвалі летнія шыны, — 13, не мелі крэслаў для правозу дзяцей — 2, нецвярозых — 1. Адбылося 2 ДТЗ з матэрыяльнымі стратамі.

ДАI паведамляе:  27 студзеня праводзіцца Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху “Захоўваючы ПДР, папярэджваем ДТЗ” з мэтай прапаганды захавання правіл дарожнага руху ўсімі ўдзельнікамі.

Дэпартамент аховы

Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 6 асоб, што з’явіліся ў грамадскіх месцах п’янымі, 8 парушальнікаў ПДР, 4 і 3 — за дробныя хуліганства і крадзеж, 1 — самагонаварэнне і 3 — іншыя правапарушэнні.

IАЖіРС

Складзены 2 адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне рыбалоўнага заканадаўства, 3 — правіл лесакарыстання.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем