Райвузел электрасувязі Магілёўскага філіяла РУП “Белтэлекам” імкнецца стварыць для ўсіх жыхароў Асіповіччыны магчымасць до-ступу да сваіх паслуг і палепшыць іх якасць. Летась арганізацыя ўклала амаль 3 млрд. рублёў на пераабсталяванне старых тэлефонных станцый і пракладку новых шкловалаконных ліній.
Вялікія затраты пачынаюць апраўдваць сябе: колькасць гарадскіх і сельскіх абанентаў інтэрактыўнага тэлебачання і высакаскараснога інтэрнэту імкліва павялічваецца. Летась прыбыткі райвузла электрасувязі выраслі ў 2,3 раза ў параўнанні з 2009 г.
Працаўнікі сэрвіснага цэнтра — твар асіповіцкага “Белтэлекама”. Яны заключаюць дагаворы з абанентамі і даюць кансультацыі па розных пытаннях, займаюцца прыёмам плацяжоў, адпраўленнем і прыёмам факсаў і тэлеграм, папаўненнем рахунку “byfly” і “ZALA”, прадстаўляюць кабіны для тэлефонных перамоў і ка-рыстання інтэрнэтам.
Такі шырокі спектр паслуг сталі аказваць тут пасля таго, як працаўнікі адвучыліся на курсах, арганізаваных абласным філіялам “Белтэлекам”, і колішнія аператары электрасувязі ператварыліся ў спецыя-лістаў групы продажу. Ма-гілёўшчына была першапраходцам у гэтай справе, следам за ёй новаўвядзенне пачалі пераймаць астатнія рэгіёны краіны.
За дзень у сэрвісны цэнтр звяртаецца каля 380 чалавек, а ў апошнія дні месяца — да 500. І кожнага кліента трэба абслужыць на вышэйшым узроўні.
— У першую чаргу мы робім стаўку на прасоўванне новых паслуг, — гаворыць спецыяліст групы продажу Анастасія Бразінская (на здымку). — Да нас паступае вялікая колькасць заявак, хаця задаволіць усе пакуль не маем магчымасці. Адмаўляем толькі па тэхнічных прычынах — адсутнасці новых ліній ці аддаленасці ад вузла доступу — і просім прабачэння.
Некаторым не падабаецца, што пасля заключэння дагавора, трэба чакаць некалькі дзён. Але наша арганізацыя — не мабільны аператар, які прадстаўляе мадэм без кабеля праз паўга-дзіны. Над тым, каб кліент атрымаў паслугу, працуе цэлая каманда. Спачатку інжынеры праводзяць тэхнічныя работы па станцыі, а потым на даму ў кліента.
Начальнік райвузла электрасувязі Сяргей Дамброўскі адзначае, што спецыялісты групы продажу заўжды мусяць ісці на крок наперад, быць у курсе апошніх навін, крэатыўна думаць, каб праводзіць эфектыўныя рэкламныя кампаніі паслуг “Белтэлекам”. Анастасія Бразінская якраз валодае такімі якасцямі і пастаянна прапануе новыя ідэі, якія актыўна рэалізуюцца ў жыццё. А на-тхненне для гэтага яна знаходзіць у працы!