Пра жыццё сельсавета, яго праблемы і дасягненні распавядае старшыня Дрычынскага сельскага Савета дэпутатаў Мікалай Яромаў.
Задачы:
— Наш сельсавет невялікі, але пытанняў, з якімі звяртаюцца землякі да мясцовай улады, дастаткова. Не лічу, што гэта дрэнна, наадварот — гаворыць аб тым, што нам давяраюць, што мы здольны вырашыць людскія цяжкасці. Плюс, гэта сведчыць пра чалавечую неабыякавасць. Наша задача — зрабіць усё магчымае для стварэння дастойных умоў жыцця і працы людзей сельскай мясцовасці, забяспечыць выкананне іх законных правоў і інтарэсаў.
Сярод пытанняў, якія штодня даводзіцца вырашаць, — работа аўталавак, добраўпарадкаванне, нарыхтоўка і дастаўка дроў, рамонт водаправода, калодзежаў, медыцынскае абслугоў-ванне, шматдзетныя і нядобранадзейныя сем’і і г.д.
Нам дапамагаюць:
— Значную дапамогу мясцовай уладзе аказваюць селькамы і старэйшыны вёсак — своеасаблівае сувязное звяно паміж насельніцтвам і сельскім Саветам. Яны актыўна ўдзельнічаюць у вырашэнні пытанняў добраўпарадкавання, закупаў лішкаў сельгаспрадукцыі, апрацоўцы прысядзібных участкаў. Найбольш актыўныя памочнікі — Л.А.Жукавец (Вялікі Бор), Ф.В.Пінчук (Канцы), А.А. Пышная (Дрычын) і другія.
Добраўпарадкаванне:
— Вялікую ўвагу надаём навядзенню парадку як у населеных пунктах, так і на грамадзянскіх могілках, вайсковых пахаваннях. Асноўныя віды дзейнасці — арганізацыя збору і вывазу смецця, рамонт, выраб і ўстаноўка агароджы, азеляненне вуліц і ўтрыманне іх у належным са-нітарным стане. Толькі за мінулы год было ліквідавана 35 несанкцыяніраваных сметнікаў, адрамантавана 400 метраў агароджы, наведзены парадак на трох вясковых могілках, спілавана 60 аварыйных і пасаджана 100 маладых дрэваў і кустоў.
Ветэраны:
— Наш сельскі Савет, як і астатнія, не пакідае без увагі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. На жаль, засталося ў нас іх толькі пяцёра. Кожнага з гэтых паважаных людзей наведваюць сацыяльныя работнікі. Мясцовым урачом штогадова праводзяцца медыцынскія агляды. Па меры паступлення выконваюцца ветэранскія просьбы: рамонт або замена печаў, электра-праводкі і г.д. Робім абследаванні сацыяльна-бытавых умоў іх жыцця, проціпажарнага і тэхнічнага стану жылля, устанавілі пажарныя апавяшчальнікі. Не забываем віншаваць удзельнікаў вайны з дзяржаўнымі і асабістымі святамі. Актыўна тут працуе дэпутат мясцовага Савета дэпутатаў Г.Т.Крывіцкая, якая наладзіла шэфскую работу са школьнікамі па аказанні дапамогі ветэранам.
Праведзена значная работа па рэканструкцыі вайсковых пахаванняў. Устанавілі 6 новых помнікаў, памянялі агароджы, надмагільныя пліты. У гэтым накірунку будзем працягваць дзейнічаць і сёлета.
Нарматыўныя дакументы ў дзеяннI:
— Працягваем выконваць Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 70, які прадугледжвае знос старых і пустуючых дамоў. Пры дапамозе СВК “Калгас імя Чарняхоўскага” былі складзены акты і знесены 4 пабудовы. У сучасны момант працягваецца работа ў дачыненні яшчэ 38 падобных будынкаў.
У рамках Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця сяла на тэрыторыі сельсавета створана два аграгарадкі — Вялікі Бор і Дрычын, дзякуючы чаму адрамантаваны практычна ўсе аб’екты сацкультбыту, якія знаходзяцца на тэрыторыі сельсавета: амбулаторыя, аддзяленне сувязі, школы, ФАП і клуб у Вялікім Бары, а таксама Дрычынскі сельскі Дом культуры.
Здаровы лад жыцця:
— Штогадова праводзіцца зімовая спартакіяда паміж установамі і арганізацыямі, якія знаходзяцца на тэрыторыі сельсавета. Тры разы на тыдзень па вечарах у Дрычынскім вучэбна-педагагічным комплексе ладзяцца спаборніцтвы па валейболе, міні-футболе, тэнісе. Асаблівую актыўнасць у гэтым праяўляюць дэпутаты У.У.Плітко, В.С.Бурнос і другія.
ДэмаграфIя:
— Хочацца закончыць на прыемнай ноце. У 2010 го-дзе ў нашым сельсавеце створана 4 маладыя сям’і і нарадзілася 7 немаўлят — на пяць болей, чым у папярэднім годзе.
На тэрыторыі сельсавета пражывае 829 чалавек. З іх 300 пенсіянераў, 100 дзяцей ва ўзросце да 15 гадоў, 429 грамадзян працаздольнага ўзросту.