Падчас дабрачыннай акцыі «Цуды на Каляды» актывісты наведалі дзіцячае аддзяленне райбальніцы

Падчас дабрачыннай акцыі «Цуды на Каляды» актывісты наведалі дзіцячае аддзяленне райбальніцы

Новы год і Каляды — час чараўніцтва, дзівос, яркіх і прыемных уражанняў, а таксама падарункаў. Гэта тая пара, калі жыхары Асіповіччыны чакаюць нешта цікавае, але асабліва прагнуць трапіць у казку менавіта дзеткі. І дзякуючы неабыякавасці шэрагу землякоў гэта атрымоўваецца.

чудеса05

Карагод вясёлых зімовых мерапрыемстваў пачаўся яшчэ напрыканцы снежня. І хоць каляндар паспеў ужо адлічыць першы тыдзень 2017-га, але цікавосткі на гэтым не закончыліся. 7 студзеня праваслаўныя хрысціяне адзначылі адно з галоўных свят — Нараджэнне  Хрыстова, а напярэдадні гэтага дня райарганізацыя Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і райкам з “пярвічкамі” саюза моладзі арганізавалі дабрачынную акцыю “Цуды на Каляды”. Далучыліся да свята і прадстаўнікі міжрайінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, маладзёжна-падлеткавага цэнтра “Равеснік”.

чудеса04

Сонечнай марознай раніцай да часовых насельнікаў дзіцячага аддзялення райбальніцы завіталі ніхто іншы, як Дзед Мароз (Арцём Рымар) разам з унучкай Снягурачкай (Аксана Сушчык). Маленькіх пацыентаў чакалі пацешкі, загадкі і, канечне, цікавыя і смачныя падарункі ад казачнага Дзядулі. Асабліва смелыя хлопчыкі і дзяўчынкі расказалі чараўніку загадзя падрыхтаваныя навагоднія вершыкі, за што і атрымалі свае прэзенты самымі першымі. На развітанне галоўныя зімовыя героі пажадалі малым хутчэй выздараўліваць і ўзялі з іх абяцанне, што ў наступным годзе сустрэнуцца зноў ужо не ў бальнічных пакоях, а ў больш вясёлай і ўрачыстай абстаноўцы.

чудеса01

Але на гэтым “Цуды на Каляды” не завершыліся. У той жа дзень хлопцы і дзяўчаты з Ясенскай школы наведалі маладую шматдзетную сям’ю Сяргея і Вольгі Снігір. Зазірнулі актывісты БРСМ з падарункамі і ў іншыя сем’і раёна: шматдзетныя, маламаёмныя і якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы. Бо цуда патрэбна ўсім, і калі ёсць хоць невялічкая магчымасць яго здзейсніць, трэба абавязкова гэта зрабіць! А лепшая ўзнагарода за падараванае свята — шчырыя ўсмешкі хлопчыкаў і дзяўчынак.

чудеса06

Марыя ТАЛЕЙКА. Фота аўтара.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем