Паміж прыгараднымі вёскамі Забалацце і Пратасевічы, якія нібы зрасліся разам, прытуліўшыся да вясковай крамы, размясціўся будынак мясцовага садка з прыгожай назвай “Церамок”, ад якой навявае атмасферай загадкавасці, казачнай таямнічасці. Здаецца, дзесьці на ліпе ці таполі прыхаваўся каток-залаты лабок, ля паркану знаходзіцца нара нейкага дзіўнага звера і нават варона пралятае над дахам не сама па сабе, а па загаду лясных волатаў. Усе пабудовы вакол дашкольнай установы густа прыпарушаны выпаўшым за ноч снегам і таму здаюцца незвычайнымі, настройваюць на летуценны лад…
Ля дзвярэй сустракае загадчык Любоў Уладзіміраўна Доўгаль, якая ўз-начальвае дзяржаўную ўстанову адукацыі “Дзіцячы сад “Церамок” в. Пратасевічы” на працягу 20 гадоў.
— Мне пашанцавала з калектывам. Ён невялічкі, 11 чалавек, але надзвычай дружны, з’яднаны агульнымі мэтамі і справамі, гэта калектыў аднадумцаў. Музычны кіраўнік Валянціна Гулік, выхавальнікі Алена Запольская, Наталля Сукора, Алена Пахомава, загадчык гаспадаркі Святлана Новік, памочнік выхавальніка Святлана Князік, кухар Лідзія Рабкова — усе стараюцца стварыць малым утульнасць і дамашнюю абстаноўку. I гэта ўдаецца цудоўна, нездарма дэвізам служаць словы: “Увесь свет — дзецям”. Нашаму калектыву ўласцівы творчы пошук, любоў да дзяцей не на словах, а на справе.
Усе супрацоўнікі працавітыя і робяць усё, каб унутраны і вонкавы вы-гляд установы меў не казённы выгляд, а нагадваў дзецям іх любімыя казкі. Імкнёмся жыць у суладдзі з людзьмі і прыродай. Сумеснымі намаганнямі ствараем на тэрыторыі дашкольнай установы кветкавыя аазісы. Ёсць у нас і вадаём з малымі архітэктурнымі формамі.
За акном лютуе апошні зімовы месяц, таму ўсю “надворную” прыгажосць можна ўбачыць на фота-здымках спецыяльна створанага альбома, кожны кадр якога нібы ўвабраў у сябе “душу” кожнага ландшафтнага аб’екта. Вадзяны сад, казачны куток, сухі ручай, куток сяброўства “Саша і Маша”, грыбная паляна, куток сноў і снавідзенняў, пудзель-летуценнік, сонечная клумба, куток адпачынку…
Усё — і цікава, і нетрывіяльна. На такой гульнёвай пляцоўцы з мноствам скульптурных персанажаў, штучна створаных біяцэнозаў дзецям няма калі сумаваць.
Хто аўтар усіх гэтых цікавых задумак? Аказваецца, гаспадыня ўстановы час дарам не бавіць. Напрыклад, у час летняга адпачынку, які Любоў Ула-дзіміраўна любіць праводзіць актыўна, падарожнічаючы, намётанае вока адразу заўважае штосьці новае і цікавае, што, пера-працаваўшы, можна пераў-васобіць у новае збудаванне або куточак, каб парадаваць дзяцей новым сюрпрызным момантам. Многія ідэі “прыехалі” ў Пратасевічы з Брэста, Гродна, Расіі і Украіны. Вось такі творчы працэс па добраўпарадкаванні тэрыторыі, за які дашкольная ўстанова атрымоўвала прызавыя месцы ў раённым спаборніцтве ў 2008 і 2010 гг.
У “Церамку” дзецям вельмі падабаецца, сваю групу наведваюць рэгулярна, амаль не хварэюць. Iндэкс здароўя тут складае 92,3%, што на многа перавышае раённыя, абласныя і рэспубліканскія паказчыкі. Працуе ва ўстанове тры гурткі дадатковай адукацыі: па тэатральнаму мастацтву, выяўленчай дзейнасці і развіваючых гульнях. Запамінальна праходзяць фізкультурныя святы і забавы, раніш-нікі. Нядаўна адбылося свята “Спорт і я — здаровая сям’я”.
Вельмі цэняць і паважаюць у садку бацькоў. Менавіта з іх дапамогаю адбываюцца ўсе касметычныя рамонты. Сумеснымі намаганнямі вядуць работу па прадухіленню бацькоўскай недабранадзейнасці.
Навучыліся тут і грошы зарабляць. За сродкі, атрыманыя ад пазабюджэтнай дзейнасці, набылі дзіцячыя сталы, крэселкі, гульнёвыя камплекты. Цалкам абнавілі тэхналагічнае абсталяванне.
— Ці ёсць якія праблемы?
— Яны вырашальныя, — упэўнена адказвае загадчыца, — па меры ўзнік-нення знаходзяцца і спосабы іх рашэння.
Такая ўпэўненасць радуе наведвальнікаў, а калектыву надае новыя сілы для творчых пошукаў і здзяйсненняў, без якіх плённа працаваць немагчыма.
Он освобождал Осиповичи. 28 июня — День освобождения района от немецко-фашистских захватчиков
28 июня 2025
Общество
Гороскоп на 28 июня для каждого знака зодиака
28 июня 2025
Власть
Лукашенко сказал, что делать, чтобы ЕАЭС был эффективной структурой, а не площадкой теоретических дискуссий
27 июня 2025
Общество
В этом месяце перестало биться сердце Зинаиды Константиновны Пацкевич — бессменного председателя совета ветеранов Осиповичской ЦРБ “Серебристый ландыш”
27 июня 2025
Общество
В сельхозпредприятиях Осиповичского района в разгаре сезон кормозаготовки. Качество заготавливаемого сенажа контролируется в ветеринарной лаборатории ВСУ “Осиповичская райветстанция”
27 июня 2025
Власть
ЕАЭС 2.0. Лукашенко обозначил контуры обновленной версии экономического союза