Сярод тых, хто сёння на раённым злёце перадавікоў народнай гаспадаркі прадстаўляе свае працоўныя калектывы, і галоўны бухгалтар СВК “Калгас “Бярэзіна” I.У.ТрухановIч.
Першае месца работы, як і радзіму, нават каб і хацеў сцерці з памяці, то не атрымаецца. Тут назапашваецца жыццёвы і прафесіянальны вопыт, пачынаецца самастойнасць і сталенне асобы.
Для Iны Трухановіч такім радком у біяграфіі стаў СВК “Калгас “Бярэзіна”, некалі “Беларусь”, куды дзяўчына патрапіла па размеркаванні пасля заканчэння Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў 1990 годзе. Вярталася некалі малады спецыяліст з думкай, каб адпрацаваць назначаны тэрмін, бо вучылася дзяўчына па накіраванні гаспадаркі, а так сталася, што засталася назаўсёды. Сур’ёзная, удумлівая Iна спадабалася кіраўніцтву гаспадаркі, і новаму члену калектыву адразу нават было прапанавана заняць адну з галоўных пасад. Паразважаўшы, нядаўняя выпускніца акадэміі адмовілася, рашыла, што напачатку трэба спазнаць азы. Пачынала бухгалтарам, намеснікам галоўнага, а 1 сакавіка 1999 года “ўзваліла” на свае кволыя жаночыя плечы цяжкую ношу галоўнага бухгалтара гаспадаркі.
Родам Iна Уладзіміраўна з Ялізава, можна сказаць — мясцовая. Тут нарадзілася, школу закончыла, каханне спаткала — муж Леанід Юр’евіч да апошняга часу працаваў на мясцовым шклозаводзе. Пасля вяселля маладыя даволі працяглы час жылі ў хаце Iніных бацькоў, бабуля з дзядулем сыночка расціць дапамагалі. Пазней кватэру ўласную набылі ў Ялізаве. Сын Арцём у мінулым годзе паступіў у Магілёўскі вышэйшы каледж міліцыі.
Пасля работы штодня з Краснага спяшаецца маладая жанчына дадому, дзе таксама спраў хапае. Праўда ў кватэры, акрамя пакаёвых кветак, асабліва няма чым займацца, затое ўвесь вольны час праводзіць яна на бацькоўскай сядзібе. Яно ж вядома: тата з матуляй пажылыя, а маладыя і здаровыя рукі ой як патрэбны на ўласным падворку…
Лукашенко: зерна идей о некой “исключительности” снова пустили ростки в умах ряда политиков
11 сентября 2025
Благоустройство
В Осиповичах появились новые арт-объекты
11 сентября 2025
Общество
Хроника происшествий в Осиповичском районе с 1 по 7 сентября
11 сентября 2025
Общество
Ради сильной страны. Корреспондент “АК” побеседовала о работе районного отделения политической партии “Белая Русь” с его председателем Юрием Даненковым
11 сентября 2025
Общество
Кредит «Региональная инициатива» от Беларусбанка: поддержка бизнеса и регионов