Зроблена на АЗЖБК №17-18

Асіповіцкі завод жалезабетонных канструкцый
можна без перабольшвання назваць адным з найбольш стабільных прадпрыемстваў
раёна. Напэўна, у чымсьці гэта тлумачыцца спецыфікай дзейнасці завода, бо
вырабы з жалезабетону — тавар заўсёды запатрабаваны, але галоўнае — пастаянным
імкненнем заняць на айчынным рынку будматэрыялаў дастойнае месца. Летась
узгаданая стратэгія спраўдзілася ў чарговы раз, і АЗЖБК увайшоў у лік лідараў
раёна па выкананні паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Выхад на поўную магутнасць лініі па вытворчасці
жалезабетонных шпал і стрэлачных брусоў для прадпрыемства стаў галоўнай падзеяй
мінулага года. Сёння яе вырабы складаюць каля паловы ўсяго аб’ёму выпускаемай
прадукцыі як у натуральным, так і ў грашовым вылічэнні.

Завод можа выпускаць тысячы найменняў прадукцыі,
і гэта дае магчымасць імгненна рэагаваць на самыя складаныя патрабаванні
заказчыкаў. Вытворчая мабільнасць дазволіла менавіта землякам стаць
пастаўшчыкамі элементаў насцілу прыпыначных пунктаў для самага прэстыжнага
праекта Беларускай чыгункі — будаўніцтва лініі Мінск-Ждановічы, па якой будуць
курсіраваць набытыя ў Швейцарыі хуткасныя электрацягнікі. А зараз завод
рыхтуецца да ўдзелу ў тэндары на выраб металаканструкцый, неабходных для
электрыфікацыі чыгункі на ўчаст-ку Асіповічы-Жлобін.

Адзін з важных накірункаў дзейнасці завода —
выпуск поўнага камплекта дэталей для мантажу жалезабетонных мастоў. Адна з іх —
пліта безбаласная моставага палатна — летась увайшла ў спіс лепшых тавараў
Рэспублікі Беларусь.

АЗЖБК забяспечвае работай 470 чалавек,
пераважная большасць якіх працуе тут каля 30 гадоў. Час няўмольны, і ўсё больш
ветэранаў ідзе на заслужаны адпачынак. Але на змену ім прыходзіць энер-гічная і
амбіцыёзная моладзь, якая добра ведае аб магчымасцях прадпрыемства. І верыць у
яго будучыню!

Дзмітрый САЎРЫЦКІ.

 

Последние новости

Общество

Гороскоп на 16 августа для всех знаков зодиака

16 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко предложил механизм совместной работы государственных и частных фармпредприятий

15 августа 2025
Читать новость
Власть

“Здесь мы можем преуспеть”. Лукашенко ориентирует на активное развитие в стране биофармацевтики

15 августа 2025
Читать новость
Общество

Председатель Бобруйского межрайонного комитета госконтроля проведет прямую линию и прием граждан в Осиповичском районе

15 августа 2025
Читать новость
Профилактика

Обеспечим безопасность на кухне!

15 августа 2025
Читать новость
Профилактика

С 15 по 17 августа на территории Осиповичского района проводится профилактическое мероприятие под девизом «Соблюдаем ПДД на двух колёсах!»

15 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем