Асіповічы: «I не страціць святое штосьці»

Асіповічы:  «I не страціць святое штосьці»

Вясельны абрад — адзін з самых маляўнічых і хвалюючых народных звычаяў, які напоўнены глыбокім сэнсам і адлюстроўвае духоўную культуру народа.

Вяселлі ладзіліся ў вызначаныя тэрміны. Зімой — ад Вадохрышча да Масленіцы, восенню — па заканчэнні работ на зямлі, вясной — пасля велікоднага посту.

У кожным рэгіёне вяселле мела свае асаблівасці: у рытуальных дзеяннях, вясельнай паэзіі, абрадавых стравах.

На Асіповіччыне, згодна з матэрыяламі, сабранымі этнографам А.Немцавым, шлюбны працэс складаўся з чатырох галоўных момантаў: барышу, запоін, змовін, вяселля. Самы вялікі з іх апошні, які распадаецца на некалькі частак: благаславенне, вянец, “госцікі” — сваты ў маладой, каравай у маладой, пасаг, каравай у маладога.

Каб не адышлі ў нябыт звязаныя з абрадам атрыбуты, раённы краязнаўчы музей у адным са сваіх залаў сабраў унікальныя прадметы ХІХ-пачатку ХХ стагоддзяў, якія належалі землякам: вясельныя строі, вянкі, падарункі жаніха, пасаг нявесты, дзяжу, кажух, вясельныя фатаграфіі розных гадоў. Тут можна ўбачыць тканыя і вышытыя ручнікі, падзорнікі, карункавыя вырабы, абрусы, куфар і іншае.

Па словах дырэктара ўстановы Антаніны Сцяпанавай, зала карыстаецца папулярнасцю ў наведвальнікаў. А маладыя пары, пры жаданні, могуць прыйсці сюды, каб узяць шлюб непасрэдна ў сценах вясельнай залы.

На здымку: юная асіпаўчанка Дар’я ДзясяткIна дэманструе некалькі цікавых экспанатаў, якія дзяўчына збірала на пасаг, — маёмасць, якую давалі бацькі або родзічы маладой, калі тая выходзіла замуж. Ён станавіўся пажыццёвай уласнасцю нявесткі, і ў выпадку падзелу гаспадаркі паміж яе членамі яна магла забраць усё, што забрала пасагам у сям’ю. Ад памеру пасагу залежыла становішча маладой у новай сям’і. Рыхтаваць пасаг пачыналі з самага маленства дзяўчыны, бо, акрамя шматлікіх дароў для сваякоў, у пасаг уваходзіла бялізна і верхняя вопратка для жаніха,  адзенне для самой нявесты, пасцель, падушкі, коўдры, дзяружкі, дываны і іншыя рэчы, неабходныя ў гаспадарцы. Усе яны вырабляліся рукамі маці і самой маладой, па іх якасці і колькасці меркавалі аб працавітасці і майстэрстве дзяўчыны. Маладая брала з сабой таксама прасніцу, верацёны, церніцу, качалку, трапалку, кросны, міску і дзве лыжкі. Бацькі стараліся па магчымасці даць нявесце карову і свінню. На вяселлі родзічы часта дарылі хатнюю птушку. Куфар або скрыня — драўляная ёмістасць, дзе хавалі тканіны, адзенне, бялізну і каштоўнасці; від рухомай мэблі. Вядомы з часоў позняга сярэднявечча як сховішча каштоўнай цэхавай маёмасці. Меў выгляд масіўнай нізкай драўлянай ці металічнай скрыні з плоскім вечкам, часта па-мастацку акаванай і забяспечанай унутраным замком складанай канструкцыі. У магнацкіх і мяшчанскіх інтэр’ерах куфры былі вялікія, драўляныя, з акоўкай па кантах, пафарбаваныя ў чорны ці зялёны колер.
Юная асіпаўчанка Дар’я ДзясяткIна дэманструе некалькі цікавых экспанатаў, якія дзяўчына збірала на пасаг, — маёмасць, якую давалі бацькі або родзічы маладой, калі тая выходзіла замуж. Ён станавіўся пажыццёвай уласнасцю нявесткі, і ў выпадку падзелу гаспадаркі паміж яе членамі яна магла забраць усё, што забрала пасагам у сям’ю. Ад памеру пасагу залежыла становішча маладой у новай сям’і. Рыхтаваць пасаг пачыналі з самага маленства дзяўчыны, бо, акрамя шматлікіх дароў для сваякоў, у пасаг уваходзіла бялізна і верхняя вопратка для жаніха,  адзенне для самой нявесты, пасцель, падушкі, коўдры, дзяружкі, дываны і іншыя рэчы, неабходныя ў гаспадарцы. Усе яны вырабляліся рукамі маці і самой маладой, па іх якасці і колькасці меркавалі аб працавітасці і майстэрстве дзяўчыны. Маладая брала з сабой таксама прасніцу, верацёны, церніцу, качалку, трапалку, кросны, міску і дзве лыжкі. Бацькі стараліся па магчымасці даць нявесце карову і свінню. На вяселлі родзічы часта дарылі хатнюю птушку.
Куфар або скрыня — драўляная ёмістасць, дзе хавалі тканіны, адзенне, бялізну і каштоўнасці; від рухомай мэблі. Вядомы з часоў позняга сярэднявечча як сховішча каштоўнай цэхавай маёмасці. Меў выгляд масіўнай нізкай драўлянай ці металічнай скрыні з плоскім вечкам, часта па-мастацку акаванай і забяспечанай унутраным замком складанай канструкцыі. У магнацкіх і мяшчанскіх інтэр’ерах куфры былі вялікія, драўляныя, з акоўкай па кантах, пафарбаваныя ў чорны ці зялёны колер.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость