Асіпаўчане ўспамінаюць. Калісьці ў навагоднюю ноч…

Асіпаўчане ўспамінаюць. Калісьці ў навагоднюю ноч…

Доўгімі снежаньскімі вечарамі пасля дзённага тлуму амаль кожны ўспамінае аб тым, што Новы год усё бліжэй падступае да парога. I прыхільнікі пышнага святкавання ў вялікай кампаніі, аматары ўтульнай сямейнай вячэры і нават тыя, хто па пэўных прычынах сустракае год Пеўня ў адзіноце, не-не ды і нагадаюць “свой” Новы год, прыход якога застаўся ў памяці на ўсё жыццё.

Марына РагалевIч:

rogolevich

— Бадай, самай памятнай стала ноч на 1 студзеня 2013 года, калі ва ўсім мікрараёне раптам знікла святло. З мужам і дачкой выйшлі на вуліцу, дзе ўжо сабралі-ся многія жыхары “Чаромушак” — разам з суседзямі і сустрэлі прыход Новага года. Найлепшыя пажаданні, пачастункі, святочныя салюты прыдалі ўсім настрою. Тады чакала другое дзіця, таму можна лічыць, што сын сустрэў свята разам з    сям’ёй. Калі далі святло, ZALA дазволіла адкруціць праграму тэлеперадач назад. Паслухалі віншаванне Прэзідэнта, сустрэлі Новы год яшчэ раз, падоўжыўшы радасць. Так бытавая нязручнасць дапамагла зрабіць свята незвычайным і запамінальным.

Руслан СмIрноў:

smirnov

— У 1997 годзе давялося сустракаць Новы год у армейскай санчасці, куды трапіў разам з тузінам саслужыўцаў, захварэўшы на паратыт. Павінен быў паехаць дадому ў водпуск, дзе ўжо чакалі родныя, а аказаўся на бальнічным ложку. Бацькі хваляваліся, але мы з хлопцамі не сумавалі: жарты, розыгрышы, песні. Скінуліся, накрылі святочны стол, да раніцы глядзелі тэлевізар. Маёр паглядаў на нас, але не забараняў весяліцца. Нягледзячы на хваробу, настрой быў цудоўны. Зараз еду ў сталіцу, дзе і сустрэну свята.

Кацярына КIрдун з унучкай Юлечкай:

kirdun

— Адразу ўспамінаецца прыход 1974 года. Мы — тады маладыя дзяўчаты і хлопцы — адправіліся ў кафэ, дзе частаваліся рознымі прысмакамі, а потым танцавалі ўсю ноч у РДК. Наша кампанія з шасці чалавек доўга сябравала. Адзін з хлопцаў стаў у будучым маім мужам. Пражылі разам амаль 40 гадоў. Сёлета не будзе сустракаць з намі свята… Настрой падтрымліваюць унукі, дзеля якіх і жывём.

Ала Гоман:

goman

— Тры гады жылі з мужам у Манголіі, працавала там у магазіне. У гэтай краіне і Новы год сустракалі — з сябрамі і раднёй, што завітала. Шашлыкі, шмат страў з рыбы, каўбаса з бочак — святочны стол накрылі на славу! Былі і ёлка, і песні-танцы. Мнагалюдна, шумна, весела!

Рэнат Ахмераў:

ahmerov

— Новы год — самае сямейнае свята. Хоць і дарослы ўжо, а люблю яго гэтак жа, як і малыя. Кожны сустракаю з роднымі. Напрыклад, зараз еду ў Амерыку да дачкі. У Самаркандзе, дзе праходзілі дзяцінства і юнацтва, былі такія ж навагоднія традыцыі, як і па ўсім колішнім Савецкім Саюзе: заўсёды жывая ёлка, апельсіны, Дзед Мароз, маскарадныя касцюмы. Сябе, напрыклад, помню ў ролі Мядзведзя з бочачкай мёду пад пахай. I абавязковы атрыбут свята ў нас — лезгінка.

Тамара Нямцова з дачкой Юліяй і ўнучкай Сафіяй:

nemtsova

Для мяне самыя векапомныя пераднавагоднія дні 2013 і 2014 гадоў. Менавіта тады атрымала такія прыемныя і важныя ў жыцці святочныя падарункі — сваіх унукаў. Спачатку дачка парадавала Арсеніем, потым — Сафіяй. Аб большым шчасці нават і марыць не прыходзіцца!

* * *

У кожнага свае ўспаміны пра сустрэчу самага любімага ў народзе свята. Запамінаецца звычайна нешта светлае і прыгожае. Якім бы ні стаў гэты Новы год для васрамантычным ці сямейным, з танцамі, карагодамі і феерверкамі ці пад праглядНавагодняга агеньчыка“, дома ці ў зімовым лесегалоўнае, каб ён прынёс толькі пазітыўныя эмоцыі, настроіў на аптымістычны лад і даў удалы пачатак чарговаму — спадзяёмся, незвычайнаму і шчасліваму — году.

Далучаемся да вIншаванняў-пажаданняў Вогненнага Пеўня! Шчасця ўсIм!

Гутарылі Iна ЗаскевIч і Ніна Царык.

Последние новости

Год благоустройства

План ремонта улично-дорожной сети населенных пунктов Осиповичского района на 2025 год

23 апреля 2025
Читать новость
Актуальнае

“Горячая” пора. И трава. С начала этого года подразделения Осиповичского РОЧС выезжали на пожары в экосистемах 39 раз

23 апреля 2025
Читать новость
Новости

Як дзейнічаць, калі знайшоў чужыя рэчы ў месцы грамадскага карыстання? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі

23 апреля 2025
Читать новость
Новости

Хроніка здарэнняў

23 апреля 2025
Читать новость
Год благоустройства

План благоустройства придомовых территорий населенных пунктов Осиповичского района на 2025 год

23 апреля 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Весточка от отца. Накануне Дня Победы осиповчанка получила утерянные документы отца-партизана

23 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем