Конкурс “Містар-2011” №16

Уласным конкурсам жаночай прыгажосці можа
пахваліцца не кожны райцэнтр, у Асіповічах жа гэтае мерапрыемства ўжо
«прыжылося” добра. Сёлета культурнае жыццё нашага рэгіёна разнастаіў яшчэ і
конкурс «Містар-2011”
— 18 лютага на сцэне РЦК за ганаровы тытул змагаліся пяць юнакоў з Асіповіч і
адзін з Лапіч.

Кожны з іх падрыхтаваў даволі арыгінальную візітную
картку. Хлопцы рабілі стаўку на свой талент — чытанне рэпа, спевы, харэаграфію,
уменне іграць на гітары і г.д., пачуццё гумару і нестандартнае выкарыстанне
слайдаў.

Дэфіле ў дзелавых і спартыўных касцюмах вельмі
ўразіла суддзяў. Iрына Раманчук нават адзначыла: «Калі б у нашым горадзе было
мадэльнае агенцтва, канкурсанты без праблем маглі б туды ўладкавацца!”

Акрамя таго, удзельнікаў чакалі разнастайныя
выпрабаванні: як мага больш часу пракруціць на таліі абруч, хутка адказаць на
каверзныя пытанні, правільна завязаць гальштук за адну хвіліну. Самым эфектным
і прыгожым атрымаўся танцавальны конкурс. Разам з хлопцамі мінуэт выконвалі
дзяўчаты, якія прымалі ўдзел у леташнім конкурсе «Міс-Асіповічы”.

Журы прысудзіла ўдзельнікам наступныя намінацыі:
Валерыю Бесарабаву — «Містар-Стыль”, Iгару Iванову — «Містар-Элегантнасць”,
Дзмітрыю Тарвініну — «Містар-Знаходлівасць”, Уладзіславу Раманоўскаму —
«Містар-Абаяльнасць”, Паўлу Дзеўгуцю — «Віцэ-Містар”. А «Містарам-2011” стаў Максім Малейка з
СШ № 1.

 

Последние новости

Общество

Истязал супругу в состоянии алкогольного опьянения: суд Осиповичского района приговорил дебошира к 1,5 года ограничения свободы и штрафу 1350 рублей

9 июля 2026
Читать новость
Общество

Автомобиль загорелся после ремонта? Эксперт ГКСЭ назвал главные причины и способы защиты

9 июля 2026
Читать новость
Общество

Как пожилому человеку уберечься от краж и мошеннических действий?

9 июля 2026
Читать новость
Происшествия

Хроника происшествий в Осиповичском районе за неделю

9 июля 2026
Читать новость
Общество

Как государство помогает в решении жилищного воспроса

9 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Гороскоп на 9 июля для всех знаков Зодиака

9 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем