Інтэлектуальныя гульні даўно карыстаюцца папулярнасцю сярод асіповіцкіх школьнікаў. Нядаўна райкам БРСМ сумесна з кіраўніком гуртка пры Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі Дзмітрыем Калтовічам паспрабавалі далучыць да гэтага занятку і працоўную моладзь.
19 лютага ў клубе чыгуначнікаў прайшоў турнір гульні “Што? Дзе? Калі?”, у якім прынялі ўдзел каманды СШ № 1, ЦТДіМ, дыстанцыі пуці, АЗАА і вайсковых часцей 12180 і 44540. На працягу трох раўндаў ім трэба было адказаць на 45 пытанняў. Найбольшую колькасць балаў набралі гурткоўцы ЦТДіМ, ад іх з невялікім разрывам адсталі лапіцкія вайскоўцы (44540), а замкнулі тройку мацнейшых чыгуначнікі.