Месца сустрэчы — ферма на Асіповіччыне

Месца сустрэчы — ферма на Асіповіччыне

12 снежня ў Магілёве адбылася аператыўная нарада кіруючых работнікаў аблвыканкама, і старшынёй Уладзімірам Даманеўскім было дадзена даручэнне штомесяц сумесна з ідэалагічным актывам праводзіць у раёнах адзіны дзень жывёлавода. Мэта яго — забеспячэнне дыялогу на хвалюючыя працаўнікоў галіны тэмы з прыняццем канкрэтных мер рэагавання. На Асіповіччыне створана 9 — па колькасці гаспадарак — інфармацыйна-прапагандысцкіх груп, якія днямі пабывалі на фермах, а ў далейшым будуць гэта рабіць кожны першы чацвер месяца.

zaharchuk

Намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзяніс Захарчук рушыў на малочнатаварны комплекс “Копча” ў ААТ “Бярэзіна-Агра-Люкс”, дзе разам са спецыялістамі сельгаспрадпрыемства правёў сустрэчу з працаўнікамі названага аб’екта жывёлагадоўлі.

Дзяніс Сяргеевіч расказаў, што вытворчасць малака ў раёне зараз на ўзроўні 110%. Кожны дзень атрымліваем больш за 80 тон “белага золата”. Сярэднясутачныя надоі на карову складаюць 11,4 кілаграма малака — на 1,3 кг больш, чым у гэтыя дні летась. Паляпшэнне малочных спраў і непасрэдна ў ААТ “Бярэзіна-Агра-Люкс”: на дзень наведвання малочны вал быў на ўзроўні 184% адносна аналагічнага мінулагодняга паказчыка. Летась на карову даілі 5,4 кілаграма малака ў суткі, зараз — 10,2. Значыць, гаспадарка валодае рэзервамі і можа іх рацыянальна выкарыстоўваць. Тыя ж людзі, тая ж жывёла, а вынік значна лепшы. Справа ў выкананні тэхналогій і больш якасным кармленні?

Абмяркоўвалася ўтрыманне цялят. Начальнік райсельгасхарчу парэкамендаваў увесці ў рацыён зерне кукурузы, што станоўча ўплывае на прывагі. I ўвогуле варта больш беражліва адносіцца да прыплоду: гэта — будучы статак і рэальныя грошы. Нездарма ж устаноўлена надбаўка за выпайку цяляці малозіва ў першую гадзіну яго жыцця.

Вялася размова і наконт своечасовага асемянення кароў. Зараз існуюць тэхналогіі, якія дазваляюць рабіць гэту працэдуру ўжо з 12-месячнымі цялушкамі — калі яны дасягнулі пры гэтым неабходнай вагі. Чым раней рагуля дасць прыплод, тым больш выгады. I ўвогуле селекцыйна-племянную работу нельга недаацэньваць.

Сустрэчы з калектывам — добрая нагода патлумачыць людзям незразумелыя пытанні. “Бярэзіна-Агра-Люкс” трапіла ў шэрагу з іншымі акцыянернымі таварыствамі раёна ў спіс неплацёжаздольных гаспадарак і падляжыць працэдуры банкруцтва. Дзяніс Сяргеевіч унёс яснасць, што гэта якраз і ёсць шанс вывесці сельгаспрадпрыемства са складанага эканамічнага становішча, наладзіць эфектыўную вытворчасць. Паведаміў ён і аб тым, што нядаўна малочны перапрацоўшчык — у нас гэта ААТ “Бабушкина крынка” — павысіў закупачныя цэны на малако. Цяпер 1 тона “экстры” каштуе 540 рублёў, вышэйшага гатунку — 450, першага — 420.

Галоўны эканаміст гаспадаркі Валянціна Бурачэўская расказала, якія складаемыя мае штомесячны заробак на ферме. Зразумела, немалую ролю тут іграюць і колькасць, і якасць малака. Чым больш гаспадарка атрымае за сваю прадукцыю сродкаў, тым рэальней магчымасць павысіць зарплату працаўнікам.

Разыходзіліся пасля сустрэчы з пазітыўным настроем: наступны год, які ўжо на парозе, прагноз мае станоўчы.

Валянціна КОРБАЛЬ.

 

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость