ХронIка здарэнняў №16

РАУС

У перыяд з 14 па 20 лютага ўзбуджана 8
крымінальных спраў, раскрыты 2 здзейсненыя раней злачынствы. Адзначана 7
супрацьпраўных учынкаў, з якіх: нанясенне цялесных пашкоджанняў — 2,
самагонаварэнне — 3, крадзеж машыны, злоўжыванне службовым становішчам — па 1.

17 чысла ў ЦРБ была шпіталізавана 32-гадовая
жанчына, якая падчас спробы суіцыду імкнулася зрабіць сабе “харакіры”. На
наступны дзень медыкі беспаспяхова спрабавалі выратаваць 79-гадовую
асіпаўчанку, дастаўленую з уласнага дома з дыягназам “агульнае пераахалоджанне”.

ДАI

Спынена 103 парушэнні правілаў дарожнага руху.
Прыцягнуты да адказнасці 4 пешаходы, якія не мелі на адзенні святлоадбіваючых
элементаў, 23 парушальнікі хуткаснага рэжыму, 1 — правілаў праезду пешаходных
пераходаў, 5 п’яных вадзіцеляў. Адбылося 1 ДТЗ.

АДАI нагадвае, што з вяртаннем дрэннага
на-двор’я пешаходы зноў пачынаюць масава рухацца па праезнай частцы вуліц і
дарог. Дзеля скарачэння верагоднасці транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў
ім трэба абавязкова карыстацца флікерамі, а вадзіцелям — праяўляць максімальную
асцярожнасць.

АУСТ

Затрымана 59 правапарушальнікаў, у тым ліку 2 —
у суправаджаемых цягніках. Узбуджана крымінальная справа па факце прысваення
службовай асобай дызельнага пагрузчыка.

На адным з перагонаў у зоне адказнасці АУСТ і
стралкова-пажарнай каманды па станцыі Асіповічы ад-значаны выпадак
самазабойства. Асобу чалавека, які кінуўся пад цягнік, устанавіць аказалася
немагчымым.

Медвыцвярэзнік

З вуліц горада дастаўлена для працверажэння 15
мужчын і 7 жанчын. З іх: патрульна-паставой службай — 16, АУСТ — 2, іншымі
праваахоўнымі структурамі — 4.

Супрацоўнікі ўстановы здзіўлены: звычайна
прадстаўніцы слабага полу складаюць 10-20% ад агульнай колькасці пацыентаў.
Нейкай аб’ектыўнай прычыны такому рэзкаму ўзрастанню долі перапіўшых жанчын
няма, таму застаецца думаць, што яны так арыгінальна рыхтуюцца да сустрэчы Дня
абаронцаў Айчыны…

РАНС

Адбылося 5 пажараў, у якіх абарвалася жыццё 3
жыхароў Асіповіч.

15 лютага пры ўзгаранні кватэры шматпавярховага
дома на вул. Ленінскай загінуў 33-гадовы мужчына. Верагодная прычына пажару —
неасцярожнасць пры курэнні.

Раніцай 19 чысла па невядомай прычыне загарэўся
жылы дом па вул. Глотава. Гаспадыня дома і яе сужыцель выхаду з палаючага
памяшкання не знайшлі.

З-за парушэння правілаў эксплуатацыі пячнога
ацяплення згарэлі жылыя і гаспадарчыя пабудовы ў пасёлках Татарка, Ялізава і
вёсцы Свіслач.

Последние новости

Новости

Всемирный день охраны труда

28 апреля 2025
Читать новость
Новости

Асіповіччына працоўная

28 апреля 2025
Читать новость
Афиша

К сведению пассажиров

27 апреля 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Судьбы братьев Городецких

27 апреля 2025
Читать новость
Новости

График приема граждан и юридических лиц начальниками управлений и отделов районного исполнительного комитета по субботам на май

27 апреля 2025
Читать новость
Новости

НЕТ – незаконному оружию!!!

26 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем