Роўны сярод лепшых №16

23 лютага — Дзень абаронцаў Айчыны і
Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Намеснік начальніка разліку пускавой устаноўкі
«Смерч” сяржант Канстанцін Новік — адзін з ваеннаслужачых 336 рэактыўнай
артылерыйскай брыгады, які праявіў выдатнае прафесійнае майстэрства ў час
нядаўніх вучэнняў на палігоне ў Івацэвіцкім раёне. За што нядаўна і быў
заахвочаны — атрымаў ад Міністра абароны ўдзячнасць і імянны гадзіннік.

Цікава, што з найлепшага боку паказаў сябе ў
сапраўды сур’ёзнай справе сяржант Новік літаральна праз дзесяць дзён пасля
пераходу на кантрактную службу. Нядрэнны пачатак кар’еры для ваеннага чалавека!

Канстанцін і цяпер яшчэ знаходзіцца пад вялікім
уражаннем і ад прызнання яго заслуг начальствам, і ад непасрэднага ўдзелу ў
баявых пусках:

— Кожнаму прыемна адчуваць, што можаш выканаць
сваю работу бездакорна, — разважае аб незвычайным перыядзе свайго жыцця воін. —
Калі ж вынікам намаганняў з’яўляецца дакладны пуск магутнага рэактыўнага
снарада, такое пачуццё набывае асаблівую вастрыню. Велічнае гэта відовішча,
страшныя яго вынікі…

Сяржант-кантрактнік слушна лічыць, што спыняцца
на дасягнутым нельга, таму ў яго бліжэйшых планах далейшае ўдасканаленне
майстэрства наводчыка рэактыўнай артустаноўкі з улікам атрыманага падчас баявых
пускаў вопыту. А ў перспектыве — паступленне ў школу прапаршчыкаў.

Канстанцін, які нара-дзіўся і вырас у маленькай
вёсцы Копча, прызнаецца, што армія прыйшлася яму даспадобы ў першую чаргу
шырокімі магчымасцямі прафесіянальнай самарэалізацыі і высокім узроўнем
сацыяльнай абароненасці вайскоўцаў. Зразумела, ваенная служба — справа
нялёгкая, ды толькі ці вясковаму хлопцу баяцца жыццёвых цяжкасцей?

 

Последние новости

Общество

Гороскоп на 3 мая для всех знаков Зодиака

3 мая 2026
Читать новость
Общество

Водитель из Осиповичей Игорь Мелешкевич стал «Человеком года Могилёвщины»

2 мая 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 2 мая для всех знаков Зодиака

2 мая 2026
Читать новость
История

Читаем старую фотографию: как отмечали 1 Мая в 1949 году

1 мая 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 1 мая для всех знаков Зодиака

1 мая 2026
Читать новость
Культура

«Библионочь-2026» в Осиповичах: танцы, квесты и белорусские традиции в городской библиотеке № 2

30 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем