Вігілія Божага Нараджэння ў асіповіцкім касцёле

Вігілія Божага Нараджэння ў асіповіцкім касцёле

“Не бойцеся, я абвяшчаю вам вялікую радасць, якая будзе для народа,

бо нарадзіўся вам сёння ў горадзе Давіда Збаўца, якім ёсць Хрыстус Пан”

(Лк 2, 10-11)

Паважаныя жыхары горада і раёна!

Таямніца нараджэння Хрыста змяшчае праўду аб тым, што Сын Божы стаў чалавекам, каб у людскім целе выратаваць род чалавечы ад наступстваў граху Адама і яго нашчадкаў: “Слова стала целам і пасялілася сярод нас”. Не перастаючы быць Богам, Сын Божы стаў чалавекам. Як Бог вечны, бясконцы, усюдыісны і ўсемагутны. Як чалавек абмежаваны часам, прасторай і моцаю.

У дзень, калі адкрылася Неба і сышоў з яго да нас Збаўца, анёлы абвясцілі супакой ва ўсім свеце. Пранікае ён у сэрцы ўсіх людзей, якія маюць добрую, хоць, магчыма, слабую волю. Гэты супакой не з’яўляецца толькі плёнам раўнавагі варожых сабе сіл, але вынікам прымірэння неба і зямлі, Бога з людзьмі, чалавека са сваім бліжнім.

Хай Божае Дзіця адорвае кожнага з нас менавіта такім супакоем, які свет даць не можа.

Няхай напоўніць нас радасцю, якая перавышае гэты свет і дасягае нябёсаў!

Няхай Бог благаслаўляе нашу Айчыну, нашы сем’і і ўсіх, хто з хваляваннем прыходзіць да Яго Ясляў.

Вясёлага святкавання!

Радуючыся з прысутнасці Бога-Чалавека сярод нас, запрашаем да супольнай малітвы ў нашым касцёле. Галоўныя набажэнствы адбудуцца:

24 снежня (субота) — Вігілія Божага Нараджэння — 24.00

25 снежня (нядзеля) — Урачыстасць Нараджэння Пана — 12.00

26 снежня (панядзелак) — Свята святога Стэфана — 18.00

Последние новости

Общество

Олег Дьяченко, заместитель председателя Постоянной комиссии Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь по международным делам

11 августа 2025
Читать новость
Профилактика

Беречь детей и их здоровье

11 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Челябинская область торгуют на полмиллиарда долларов в год, но есть над чем работать

11 августа 2025
Читать новость
Общество

Умеренно тепло и комфортно. Прогноз погоды на неделю с 11 по 17 августа

11 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 августа для всех знаков зодиака

11 августа 2025
Читать новость
Профилактика

Какие пароли самые неудачные?

11 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем