Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

Выяўлены труп без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці. 14 снежня пры правядзенні земляных работ па вул. Чыгуначнай знойдзены артылерыйскі снарад часоў вайны. Раніцай таго ж дня ў бальніцу дастаўлены мужчына, які напярэдадні вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі: у ходзе сумеснага распіцця спіртнога яго ўдарыла па галаве цаглінай            31-гадовая судзімая асіпаўчанка, якая раней неаднаразова прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці.

Увага! Райаддзелам праводзяцца мерапрыемствы “Побыт” па прафілактыцы цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў, у тым ліку ў сферы сямейна-бытавых адносін і супраць пажылых грамадзян. Аб фактах недабрабыту можна паведаміць на кругласутачную “гарачую лінію” па тэл. 51-8-90.

РАСК

Узбуджаны тры крымінальныя справы па фактах незаконнага абароту наркатычных сродкаў: у дачыненні да невядомай асобы, што захоўвала 0,1511 г марыхуаны; непрацуючага асіпаўчаніна, у доме якога выяўлена 7,0171 г таго ж сродку; жыхара райцэнтра, які захоўваў пры сабе 0,77 г асабліва небяспечнага наркатычнага рэчыва.

ДАI

Папярэджаны 93 факты парушэння правілаў дарожнага руху, да адказнасці прыцягнуты 35 веласіпедыстаў і пешаходаў, 17 аўтамабілістаў, якія выкарыстоўваюць летнія шыны ў зімовы перыяд. Адбылося 6 ДТЗ з механічнымі пашкоджаннямі.

Увага! Па 23 снежня праходзіць Тыдзень дзіцячай бяспекі, накіраваны на папярэджанне дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму.

АУСТ

14 снежня загарэліся жылы дом і надворныя гаспадарчыя пабудовы па вул. Міра ў райцэнтры. Знішчаны дах дома, пашкоджаны перакрыцці і маёмасць будынкаў.

Увага! Па 30 снежня з мэтай прадухілення пажараў і няшчасных выпадкаў праходзіць рэспубліканская акцыя “Бяспечны Новы год!”.

Дэпартамент аховы

6 чалавек прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне ПДР, 4 — з’яўленне ў грамадскіх месцах ў нецвярозым выглядзе, 1 — здзяйсненне дробнага крадзяжу, 6 — за іншыя правапарушэнні.

IАЖіРС

Распачата крымінальная справа па факце незаконнай здабычы лася.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем