Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

У лясгасе паведамілі, што ўсіх жадаючых змогуць забяспечыць ялінкамі да свята. Цэнтральнае, Асіповіцкае і Акцябрскае лясніцтвы будуць прапаноўваць лясных прыгажунь з 21 па 31 снежня. У горадзе з 22 снежня пачнуць працаваць ёлачныя базары на плошчы Леніна і каля гандлёвага цэнтра «Сіці Мол». Зялёнае дрэўца можна будзе набыць з 10.00 да 18.00. Кошт залежыць ад памеру: да 1 м — 6 рублёў, 1,1-2 м — 7,5 руб., 2,1-3 м — 15,6 руб.

Кінатэатр «Радзіма» падчас тыдня беларускага кіно 16 снежня ў 12.00 праводзіць паказ фільма «Кіндэр-Вілейскі прывід». А выхаванцы ясляў-сада № 6 змаглі павесяліцца, паглядзеўшы «Прыгоды Несцеркі». Мультфільм паказалі ім прама ва ўстанове адукацыі.

ЗВЭС Магілеўскага філіялу РУП «Белтэлекам» з 22 снежня пашырае лінію тарыфнага плана «ЯСНА», які ўключае высокахуткасны інтэрнэт, інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA і безлімітную тэлефонную сувязь. З’явіцца новы тарыфны план «ЯСНА-25», які дазволіць павялічыць колькасць тэлеканалаў і хуткасць інтэрнэта. Да канца года плануецца закрыць гарадскую каардынатную станцыю, што дазволіць перавесці тэлефоны ў лічбавы фармат.

У раённым Цэнтры народных рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з 12 па 20 снежня праходзіць выстава работ вучняў студыі «Чароўныя ўзоры». А з 19 па 30 будуць экспанавацца вырабы майстроў раёна «Снежныя ўзоры» з саломкі, ільну і іншых матэрыялаў. Гледачы ўбачаць святочныя кампазіцыі, кераміку, цацкі, сняжынкі і розныя іншыя рэчы. Наведацца сюды зможа кожны жадаючы.

Прадстаўніцтва «Белдзяржстраху» па Асіповіцкім раёне, якое днямі адзначыла 95-годдзе, аказвае 17 відаў абавязковага і больш за 70 відаў дабраахвотнага страхавання. Усё большую папулярнасць набывае страхаванне медыцынскіх выдаткаў, маёмасці і кватэр, адказнасці веласіпедыстаў і ўладальнікаў кватэр, «АвтоКАСКА» і інш. Толькі за 10 месяцаў заключана больш за 20 тысяч дагавароў. Выплата страхавога пакрыцця ажыццяўляецца своечасова.

На базе раённага цэнтра фізічнай падрыхтоўкі 17 снежня ў 10.00 адбудзецца турнір па плаванні «Калядныя старты». Сярод удзельнікаў будуць не толькі мясцовыя школьнікі, але і рабяты з Бабруйска, Магілёва, Жлобіна і Слуцка.

Кансервавы завод асвоіў новы від прадукцыі — салёныя агуркі, якая рыхтуецца да продажу. У гэтым месяцы прыгатавана паўтары тоны квашанай капусты, за месяц запланавана выпусціць каля 20 тысяч 3-літровых слоікаў яблычнага нектару. Акрамя таго, зараз вядзецца выпуск марынаванай агародніны (морква, буракі і капуста).

 

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем