Асіповіччына культурная: вынікі і перспектывы №13

Сфера культуры сёння — гэта не толькі адпаведныя
ўстановы, а і стан грамадства, яго інтарэсы і патрэбнасці, якія абавязкова
трэба ўлічваць, а пры неабходнасці і фарміраваць. Так лічаць у Міністэрстве
культуры краіны. Па такім прынцыпе будуецца і ўся работа работнікаў гэтай
галіны.

У гэтым можна было ўпэўніцца падчас выніковай
справаздачы работнікаў культуры Асіповіччыны, якая прайшла днямі ў раённым
Цэнтры культуры. У ёй прынялі ўдзел дырэктар Магілёўскага абласнога
краязнаўчага музея Віктар Анненкаў, намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр
Шаўлюга і спецыялісты структурных падраздзяленняў райаддзела культуры.

З дакладам выступіла начальнік аддзела культуры
Ірына Раманчук, якая адзначыла, што дзейнасць падначаленай ёй сферы насіла
мэтанакіраваны характар і праходзіла ў рамках выканання прагнозу
сацыяльна-экана-мічнага развіцця, мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўнай
праграмы адраджэння сяла, галіновай праграмы «Захаванне і развіццё
культуры краіны на 2006-2010 гг» і г.д.

Значная ўвага была ўдзелена выкананню бюджэта.
Летась ён склаў 9 млрд. 199 млн. рублёў — на 28% больш, чым у 2009 годзе. Грошы
накіроўваліся на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, рамонты аб’ектаў,
набыццё профільнага абсталявання і музычных інструментаў. Установы культуры
ўмеюць і самастойна зарабляць грошы. Ад аказаных платных паслуг казна раёна
папоўнілася 467,8 млн. рублёў — на 22,2 мільёна больш, чым за 2009 год. Лепш за
іншых свае прагнозныя паказчыкі выканалі края-знаўчы музей — 139,3%, МПЦ
«Равеснік» — 121,5. Сярод клубаў лідзіруюць Свіслацкі — 127%,
Вяззеўскі — 119,6% і Карытненскі — 109,6%, Пратасевіцкая ДШМ —106,6%.

Адзін з паказчыкаў якаснай работы — эканомія
паліўна-энергетычных рэсурсаў. Аддзелу культуры дзякуючы ўдаламу правядзенню
энергазберагаючых мерапрыемстваў удалося сэканоміць 34,9 млн. рублёў — 9% пры
даведзеным заданні 6%. Каля 20 устаноў дасягнулі пэўнай эканоміі
энергарэсурсаў. Лепшыя вынікі ў Ялізаўскай ДШМ (21%), бібліятэцы і клубе вёскі
Ясень (16 і 14%). Аднак з дзясятак устаноў пакуль што яшчэ не хочуць лічыць
цепла- і электраэканомію прыярытэтным напрамкам у рабоце.

У раёне дзейнічаюць 102 разнастайныя
культурна-асветніцкія, пазашкольныя вучэбныя і іншыя ўстановы. Там працуе 315
спецыялістаў, з іх 93% маюць вышэйшую і сярэднюю спецыяльную адукацыю. І яны
забяспечваюць патрэбы насельніцтва ў культурных і эстэтычных паслугах і
стараюцца выконваць свае абавязкі на высокім прафе-сійным узроўні.

Сярод структурных падраздзяленняў адно з вядучых
месцаў займаюць установы клубнага тыпу. Асноўны напрамак іх дзейнасці —
аргані-зацыя вольнага часу насельніцтва, захаванне і развіццё самадзейнай
народнай творчасці, а таксама падтрымка творчых калектываў, якія сваім талентам
і ўлюбёнасцю ў справу робяць усё, каб культурная палітра асіповіцкай зямлі
ззяла новымі фарбамі. Прычым многія з іх шырока вядомы не толькі мясцовай
публіцы, але і за межамі роднага краю. Свой прафесіяналізм і майстэрства
калектывы пацвярджаюць высокімі ўзнагародамі, якія атрымоў-ваюць, удзельнічаючы
ў розных фестывалях і конкурсах. Так, у ліку пераможцаў былі фотаклуб
«Раніца», народны ансамбль народнай музыкі «Дзівакі»,
узорны харэагра-фічны ансамбль «Асарці » (РЦК), узорны харэаграфічны
ансамбль «Крынічка» (ДШМ № 1), гурток «Маладзёжная эстрада
«Крышталь» разам з яго ўдзельніцай Анастасіяй Шылец (МПЦ
«Равеснік»). Развіваецца і міжнароднае культурнае супрацоўніцтва.

Сваю лепту ўносіць і Цэнтр народных рамёстваў,
які актыўна адраджае народныя промыслы. У пацвярджэнне гэтаму падчас форуму быў
паказаны відэафільм, які расказаў прысутным аб адра-джэнні ткацтва на
Асіповіччыне. Гераіня — Аляксандра Рыбак, ініцыятар вяртання забытага промысла.

У цэлым жа па выніках работы вышэйшую прыступку
заняў раённы Цэнтр культуры.

Удзяліла ўвагу Ірына Аляксандраўна і рабоце
бібліятэк, дзейнасць якіх пастаянна актывізуецца. У прыватнасці, у якасці
станоўчага было адзначана тое, што бібліятэкары не губляюць сваіх чытачоў,
прапаноўваючы ім новую літаратуру, на набыццё якой было затрачана 104,7 млн.
рублёў — 21,3% ад агульнага фінансавання пры плане 15%. З 7 да 12 павялічана
колькасць маршрутаў бібліобуса, што абслугоў-вае чытачоў з аддаленых вёсак.
Праз платныя паслугі су-працоўнікі кніжкіных дамоў зарабілі каля 57 мільёнаў,
што дало магчымасць палепшыць матэрыяльна-тэхнічную базу бібліятэк.

Добрыя словы з вуснаў начальніка аддзела
культуры прагучалі і ў адрас музычных школ і школ мастацтваў. Вучэбна-выхаваўчая
работа ў іх праводзіцца на высокім узроўні, аб чым сведчаць вынікі конкурсаў
выканаўчага майстэрства вучняў. Сярод пераможцаў — узорны калектыў старшых
класаў (выкладчыкі Вольга Кавалёва і Паліна Хамянок), узорны харэаграфічны
ансамбль «Крынічка» (Марыя Шабуневіч і Дар’я Цівін-ская), Алеся
Сашына (Таццяна Васількова) з ДШМ № 1, Насця Матусевіч з Пратасевіц-кай
(Наталля Еўдакімовіч), Хрысціна Заяц (Святлана Бараноўская) з ДШМ № 2.

У дакладзе адзначана і дынамічнасць працэсаў
станаўлення дзіцячай школы мастацкіх рамёстваў, плённая работа краязнаўчага
музея. Але разам з тым ёсць і адмоўныя моманты ў рабоце. Так, трэба палепшыць
сваю дзейнасць кінавідэаабслугоўванню. Застаецца праблемай зношанасць інструментаў,
патрабуюць капітальнага рамонту ДШМ № 1, 2, недаяз-джаюць да месца
размеркавання маладыя спецыялісты.

Перад калегамі трымалі справаздачу загадчык
Ліпенскай бібліятэкі Ірына Агеева, дырэктары Вяззеўскага СДК Мікалай Забаўскі,
РЦК — Мікалай Самусевіч, РЦНП — Людміла Саломенкава, ДШМР — Алена Паргачова,
метадыст МПЦ «Равеснік» Таццяна Сазановіч.

Віктар Анненкаў найперш закрануў пытанні,
звязаныя з будучыняй мясцовага края-знаўчага музея. Пажаданні для ўсіх
зацікаўленых — каб музей як мага хутчэй набыў сваю пастаянную прапіску. Першы
крок зроблены: рэканструкцыя будынка пад музей закончана. Наперадзе не менш
важная справа — камплектаванне фондаў, стварэнне цікавых і насычаных
экспазіцый. Гэта, безумоўна, па-трабуе спецыяльных ведаў і каштуе немалых
грошай. І ён выказаў надзею, што мясцовая ўлада акажа ўсемагчымую фінансавую
дапамогу і падтрымку ў вырашэнні да-дзенай праблемы.

Аляксандр Шаўлюга ад-значыў станоўчую работу
аддзела культуры па многіх пазіцыях і звярнуў увагу прысутных на некаторыя
негатыўныя моманты ў рабоце, якія ў бліжэйшы час трэба выпра-віць. І ўручыў
Падзячнае пісьмо ўпраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама рэдакцыі газеты
«Асіповіцкі край» за супрацоўніцтва і аператыўнае адлюстраванне
культурнага жыцця рэгіёна, папулярызацыю традыцыйнай культуры, народнай
творчасці і мастацтва.

Прыемнай часткай мерапрыемства стала наогул
узнагароджванне лепшых работнікаў Ганаровымі граматамі ўпраўлення культуры
Магілёўскага абл-выканкама, аддзела культуры райвыканкама.

Ніна ВІКТОРЧЫК.

 

Последние новости

Культура

Интересные факты про районный центр народных ремесел и декоративно- прикладного искусства в Осиповичах

12 октября 2025
Читать новость
Культура

Как организована работа Осиповичского районного центра культуры и досуга?

12 октября 2025
Читать новость
Общество

Уважаемые работники культуры, ветераны отрасли, примите поздравления с Днем работников культуры!

12 октября 2025
Читать новость
Общество

112 добрых спраў

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Служить, как отец: история Павла Зиновенко из Осиповичского РОЧС

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 октября

11 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем