Градзянка на Асіповіччыне: перспектыўная тупіковая станцыя

Градзянка на Асіповіччыне: перспектыўная тупіковая станцыя

Заснежаны перон. Па адзін бок ад яго — роўненькія скірды стромкіх сасновых бярвенняў. На чыгуначным пуці — незвычайны састаў, які складаецца з аднаго пасажырскага і шэрагу грузавых вагонаў. Па гэтай прыкмеце можна беспамылкова вызначыць станцыю: акрамя Градзянкі, такія камбініраваныя цягнікі не ходзяць больш нікуды.

Станцыя на сетцы чыгуначных дарог тупіковая, але перспектыўная па колькасці вагонаў, якія штодня адпраўляюцца адсюль. У гэтым яшчэ адзін парадокс гэтага чыгуначнага аб’екта.

 

grodzyanka
Дзяжурная Наталля Пісарэнка і начальнік станцыі Ірына Харытончык

“Вялікая колькасць пагруза-разгрузачных работ абумоўлена суседствам, — тлумачыць начальнік Iрына Харытончык. — Чэрвеньскі і Бярэзінскі раёны не маюць чыгуначнага развіцця, а таму карыстаюцца паслугамі гэтай, бліжэйшай да іх, станцыі. Напрыклад, з веткі Гра-дзянка-Асіповічы пачынае свой шлях не толькі па нашай рэспубліцы, але і ў краіны Прыбалтыкі бітум з УП “Нафтабітумны завод”, што размешчаны ў Чэрвеньскім раёне. За апошнія 3 месяцы аб’ём выгрузкі гэтай прадукцыі склаў 2288 вагонаў, адпаведна ў суткі — каля 25. Пагружана 2117 вагонаў, сярэднясутачны аб’ём — 23. Атрымоўваецца, кожную гадзіну выгружаецца і загружаецца ў сярэднім па вагону”.

Акрамя прадукцыі ўзгаданага прадпрыемства, зараз у Градзянцы вядуць па-грузку 14 лясгасаў з розных абласцей краіны. Тут загружаюць свае лесаматэрыялы не толькі мясцовы, але і Навагрудскі, Клімавіцкі, Бешанковіцкі, Петрыкаўскі і іншыя лясгасы, адсюль драўніна паступае на “ФанДОК” і “Пинскдрев”, таму ролю гэтай станцыі Асіповіцкага чыгуначнага вузла немагчыма перабольшыць.

За ўзгаданы перыяд тут быў адгружаны 1451 вагон будаўнічай драўніны, што-дзённа адсюль адпраўлялася каля 16 вагонаў з лесам на ўнутраныя рынкі, а таксама ў краіны Прыбалтыкі і Еўропы.

У зваротным напрамку ідуць мінеральныя ўдабрэнні, якія паступаюць на станцыю ў вялікай колькасці: гэта адзіны шлях дастаўкі такой прадукцыі ў сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Бярэзін-шчыны і Чэрвеншчыны. “Райаграсэрвісы” абодвух раёнаў маюць уласныя пад’язныя пуці, на якіх сама-стойна займаюцца пагрузкай-разгрузкай.

Грузавыя работы складаюць асноўную частку даходаў. Пасажырапаток тут невялікі, таму білеты на станцыі не рэалізуюцца — іх прадае раз’язны касір непасрэдна ў вагоне. Гэта чарговая адметнасць чыгуначнага аб’екта, але не апошняя.

Тут штодня фарміруюцца саставы з розных вагонаў, толькі саставіцеляў цягнікоў у штаце няма. Гэтыя функцыі ўскладзены на памочніка машыніста, які мае спецыяльную падрыхтоўку. Ён, у адпаведнасці з атрыманым ад дзяжурнага манеўровым маршрутам, і праводзіць усе манеўровыя работы, замацоўвае вагоны і рыхтуе цягнік да рэйса.

Працуе тут 9 чалавек. Ак-рамя начальніка, які абслугоў-вае яшчэ і станцыю Лапічы, пазменна нясуць вахту 4 дзяжурныя і 3 прыёмаздатчыкі грузу. Чысціню падтрымлівае станцыйны рабочы.

Дзяжурныя ставяць на пэўныя пуці, расфарміроў-ваюць саставы, прыёма-здатчыкі адказваюць за падачу, выгрузку, уборку вагонаў, правяраюць адпаведнасць тэхумовам, аглядаюць цягнікі ў камерцыйных і тэхнічных адносінах. Цудоўна ведаюць сваю справу Таццяна Шаўчэнка, Аксана Баяшка, другія спецыялісты-чыгуначнікі.

Тут жа працуе і брыгада № 3 дзясятага акалотка, у склад якой уваходзяць 5 манцёраў пуці і брыгадзір. Рабочыя абслугоўваюць 7 кіламетраў галоўнага ходу і столькі ж пад’язных пуцей, станцыю, а таксама 12 стрэлачных пераводаў.

Калі асіпаўчане ў зімовыя дні мёрзнуць і хутаюцца ў паліто і кажушкі, для пуцейцаў — асабліва гарачая пара. Кожны дзень з лапатамі ідуць уздоўж пуцей, расчышчаючы паласу адводу і стрэлкі, убіраюць голле, якое з’яўляецца на рэйках пасля ветру і непагадзі.

Але, як запэўнівае дарожны майстар Віктар Ермухаметаў, хлопцам не страшныя ні дождж, ні снег. “Загартаваліся, ніхто не хварэе, — адзначае ён. — А лепшых работнікаў, чым Пётр Самарукаў, Андрэй Хоміч, Уладзімір Марозаў, Міхаіл Барадаўка, наогул цяжка знайсці”.

Наведваюць станцыю па графіку і па выкліках і механікі дыстанцыі сігналізацыі і сувязі, якія абслугоўваюць усё адпаведнае абсталяванне.

Словам, станцыя хоць і знаходзіцца ў лясной глы-бінцы, але жыве актыўным жыццём, якое не дае заснуць некалі буйному пасёлку, а сёння ўсё яшчэ вялікай па плошчы, але ўжо не такой шматлюднай вёсцы.

Iна ЗаскевIч.

Фота Ніны Царык.

Последние новости

Общество

Олег Дьяченко, заместитель председателя Постоянной комиссии Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь по международным делам

11 августа 2025
Читать новость
Профилактика

Беречь детей и их здоровье

11 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Челябинская область торгуют на полмиллиарда долларов в год, но есть над чем работать

11 августа 2025
Читать новость
Общество

Умеренно тепло и комфортно. Прогноз погоды на неделю с 11 по 17 августа

11 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 августа для всех знаков зодиака

11 августа 2025
Читать новость
Профилактика

Какие пароли самые неудачные?

11 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем