ХронIка здарэнняў №13

РАУС

У перыяд з 6 па 13 лютага ўзбуджана 7 крымінальных
спраў, раскрыта 3 здзейсненых раней злачынствы. Адзначана 9 супрацьпраўных
учынкаў, з якіх: крадзяжы — 5, нанясенне цялесных пашко-джанняў,
самагонаварэнне — па 2.

9 чысла з інтэрвалам у адну гадзіну ў ЦРБ былі
дастаўлены з цяжкімі нажавымі раненнямі жывата 30-гадовая асіпаўчанка і 43-гадовы
жыхар в. Цэль. Жанчына стала ахвярай страціўшага самакантроль сабутэльніка,
мужчына — раз’юшанай сямейным скандалам жонкі.

ДАI

Спынена 73 парушэнні правілаў дарожнага руху.
Прыцягнуты да адказнасці 1 парушальнік хуткаснага рэжыму, 17 пешаходаў, 5
п’яных і 6 раней пазбаўленых права карыстання транспартнымі сродкамі
вадзіцеляў. Адбылося 6 ДТЗ.

Надвячоркам 8 лютага на 84 км шашы Мінск-Гомель
вадзіцель “Аўдзі-100” збіў пешахода, які пераходзіў праезную частку ў
неўстаноўленым месцы. Як паказала экспертыза, загінуўшы ў ДТЗ жыхар п. Сасновы
знаходзіўся ў стане алкагольнага апьянення.

АУСТ

Затрымана 72 правапарушальнікі, у тым ліку 3 — у
суправаджаемых цягніках. Узбуджана 4 крымінальныя справы па фактах крадзяжоў
двух мабільных тэлефонаў, 140
л бензіну, вырабу наркатычных рэчываў.

АУСТ і стралкова-пажарная каманда па станцыі Асіповічы
нагадваюць, што 14 лютага пачалася дэкада прафілактыкі няшчасных выпадкаў на
аб’ектах транспарту, падчас якой пад асаблівым кантролем будуць знаходзіцца
паво-дзіны людзей у паласе адчужэння чыгункі.

Медвыцвярэзнік

З вуліц горада дастаўлена для працверажэння 23
мужчыны і 6 жанчын. З іх: ППС — 22, АУСТ — 4, іншымі праваахоўнымі структурамі
— 3.

РАНС

У ноч з нядзелі на паня-дзелак з-за карыстання
ня-спраўнай электраправодкай згарэў жылы дом у вёсцы Жукаўка.

 

Последние новости

Общество

Программа мероприятий ко Дню города Осиповичи

30 июля 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Память жива. История, описанная в научно-исследовательской краеведческой работе “Война глазами детей: свидетели Дарагановского гетто”

30 июля 2025
Читать новость
Общество

Студотряд с запахом хлеба. Учащиеся осиповичского колледжа в составе стройотряда помогают нашим хлебопекам.

30 июля 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с заместителем начальника отдела статистики труда Главного статистического управления Могилёвской области

30 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 30 июля для всех знаков зодиака

30 июля 2025
Читать новость
Общество

В Могилевской области стартовал республиканский семинар-совещание

29 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем