Прысягнулі на вернасць Радзіме ў Асіповічах

Прысягнулі на вернасць Радзіме ў Асіповічах

А 10 гадзіне суботняй раніцы каля ваеннага гарадка ў Асіповічах было шматлюдна — як і заўжды перад галоўным воінскім рытуалам.

Навабранцы 336 рэактыўнай артылерыйскай брыгады застылі ў чаканні: ужо праз некалькі хвілін давядзецца прамовіць словы воінскай прысягі ў прысутнасці камадзіраў, бацькоў, сяброў і знаёмых. Павітаць пачынаючых рэактыўшчыкаў прыйшлі таксама старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Пузік, начальнік ракетных войск і артылерыі краіны генерал-майор Генадзь Казлоўскі, ваенны камісар Асіповіцкага і Клічаўскага раёнаў падпалкоўнік Мікалай Гоман, ганаровы салдат брыгады генерал-лейтэнант у адстаўцы Iван Васільевіч Жураўлевіч, настаяцель Крыжа-Уздзвіжанскага храма протаіерэй Аляксандр Кісялёў. А ад імя ўсіх матуль да байцоў звярнулася маці аднаго з навабранцаў Наталля Ліпкіна.

Пасля таго, як усе пажаданні былі выказаны і прысяга на вернасць Радзіме стала рэальнасцю, ваеннаслужачыя прайшлі ўрачыстым маршам і спелі Гімн краіны. Усё, на гэтым афіцыйная частка завершана. Засталося здаць зброю, атрымаць апошнія парады камандзіраў — і вось яно, самае радаснае імгненне: першая звальняльная запіска і чаканая сустрэча з блізкімі і сябрамі.prisyaga

Зразумела, такое ўрачыстае мерапрыемства ў нас не адзінае. Напрыклад, на Асіповіцкім палігоне віталі навабранцаў 51 гвардзейскай артыллерыйскай брыгады, у Цэлі — 465 ракетнай брыгады. Ды і ўвогуле амаль у кожнай вайсковай часці або злучэнні краіны ў гэты дзень гучалі словы «Я, грамадзянін Рэспублікі Беларусь…»

Як складзецца лёс кожнага з навабранцаў пакуль не вядома, але верыцца, што кожны з прадстаўнікоў прызыву «Восень-2016» стане сапраўдным абаронцам Айчыны, родных, блізкіх.

Марыя ТАЛЕЙКА.

Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 19 сентября для всех знаков Зодиака

19 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дзе купіць бульбу ў Асіповічах: цэны, гатункі і парады землякоў

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня народного единства прошли велопробег «Долг памяти» и церемония открытия восстановленного памятника «Партизаны»

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Абярэг ад жыццёвых нягод

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с заместителем председателя райисполкома

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем