Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Раённы гісторыка-краязнаўчы музей заўтра ў 11 гадзін ладзіць навукова-краязнаўчую канферэнцыю па выніках археалагічнага вывучэння Асіповіччыны. У ёй прымуць удзел навуковыя супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, выкладчыкі Магілёўскага педуніверсітэта, мясцовыя старшыні сельсаветаў і краязнаўцы.

“Асіповіцкі край” цяпер можна выпісаць праз інтэрнэт-банкінг, М-банкінг, інфакіёск або ў аддзяленнях банкаў з дапамогай сістэмы “ЕРИП”. Для гэтага трэба знайсці рубрыку СМI, затым у алфавітным указальніку з назвамі выданняў — літару “А”, і ў раздзеле “Падпіска” здзейсніць далейшыя дзеянні.

Цэнтральная раённая бібліятэка днямі правяла інфармацыйна-пазнавальную гадзіну “Дрэвы лечаць”, у якой прынялі ўдзел ветэраны працы з розных арганізацый. Мерапрыемства зарыентавала людзей на каштоўныя якасці раслін, выкарыстоўваемых як народныя сродкі для лячэння розных захворванняў.

Татаркаўскім сельсаветам за апошні час адрамантавана 100 метраў агароджы на мясцовых могілках, абрэзана 15 дрэў, ліквідаваны адзін з пустуючых дамоў. Падыходзіць да заканчэння рамонт 16-кватэрнага дома па вул. Прамысловай.

ФСК “Алімпія” прапануе жадаючым узяць на пракат дзіцячыя і дарослыя лыжы і канькі — па іх можна звярнуцца ў спартыўны комплекс “Мускул”. Гадзіна карыстання адным снаражэннем — 2.50, суткі — 10 рублёў. Калі будзе заліты каток, канькі прапануюць яшчэ і на стадыёне “Алімпіец”.

2730 чалавек Асіповіччыны знаходзяцца ў райвыканкаме на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. З іх 2237 — гараджане.

Рэстаран “Пралеска” распачаў падрыхтоўку да правядзення навагодніх карпаратываў. Першых гасцей ён прыме ўжо 22 снежня. Мяркуецца, што тут перад святамі адпачне звыш 600 чалавек. Мінімальны кошт заказу — 30 рублёў.

ДЭУ № 73 для зімовага ўтрымання дарог задзейнічана 32 адзінкі тэхнікі. Для апрацоўкі дарог выкарыстана ўжо 1500 тон пясчана-салянай сумесі і 770 — чыстай солі. Дарэчы, працуе адзіны тэлефонны нумар 125, па якім прымаюцца інфармацыя або прэтэнзіі наконт умоў на любой дарозе краіны.

 

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем