Срэбраны кіраўнік гуртка №12

28-29 студзеня ў магілёўскім Палацы піянераў
прайшоў фінальны этап абласнога конкурсу «Лепшы кіраўнік гуртка”. За такое
званне прыехалі пазмагацца 33 творчыя асобы рэгіёна. Найлепшы вынік, якога
дасягалі асіпаўчане раней, — чацвёрты. Аднак кіраўнік вакальнага гуртка
«Дамісолькі” Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Ганна Дудко змагла ўзняць яго да
другога.

Сам конкурс праходзіў у два
этапы. Кіраўнікі дэманстравалі адкрытыя ўрокі, самапрэзентацыі, уласныя
партфоліа і метадычныя напрацоўкі. Новаўвядзеннем сёлета, па словах Ганны
Мікалаеўны, стала прадастаўленне сістэмы выхаваўчай работы. Акрамя гэтага,
праходзілі псіхолага-педагагічнае тэсціраванне і ладзілі адкрытыя заняткі з
незнаёмай аўдыторыяй.

На працягу двух этапаў Ганне
актыўна дапамагалі ўсе: адміністрацыя, супрацоўнікі тэатральна-мастацкага
аддзела, метадыст Ліна Бахарава і, канечне, «Дамісолькі” — як самыя маленькія,
так і самыя дарослыя, якія ўжо канчаткова вырашылі звязаць жыццё з творчай
сферай.

— З кожным годам умовы
конкурсаў становяцца ўсё больш складанымі, — адзначае прызёр. — Над маёй
падрыхтоўкай да «Лепшага кіраўніка гуртка” працавала цэлая каманда. Ды сама за
гэты час скінула цэлых 7 кілаграмаў…

Ганна МАЦКЕВІЧ.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 3 мая для всех знаков Зодиака

3 мая 2026
Читать новость
Общество

Водитель из Осиповичей Игорь Мелешкевич стал «Человеком года Могилёвщины»

2 мая 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 2 мая для всех знаков Зодиака

2 мая 2026
Читать новость
История

Читаем старую фотографию: как отмечали 1 Мая в 1949 году

1 мая 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 1 мая для всех знаков Зодиака

1 мая 2026
Читать новость
Культура

«Библионочь-2026» в Осиповичах: танцы, квесты и белорусские традиции в городской библиотеке № 2

30 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем