З днём нараджэння, асіповіцкі ЦАЛ! №12

14 лютага 1976 года ў толькі
што пабудаваным і аснашчаным самым сучасным тады абсталяваннем цэху
алюмініевага ліцця была праведзена першая плаўка. Падзея тая мае для ААТ “АЗАА”
гістарычнае значэнне, таму што менавіта з пуску ЦАЛа фактычна і пачаўся адлік
часу ў існаванні завода аўтаагрэгатаў як самастойнага прадпрыемства.

За гады свайго існавання тут
выплаўлена звыш 84 тысяч тон алюмініевага ліцця — вырабы ёсць амаль у кожнай
аўтамашыне, выпушчанай айчынным аўтапрамам.

— Наш цэх, — з гонарам кажа
намеснік начальніка ЦАЛ Віктар Зінкевіч, — робіць не толькі высакаякасныя
дэталі з металу, але і раскрывае дзелавыя якасці людзей. Многія работнікі, чый
уклад у развіццё завода нельга пераацаніць, у свой час працавалі менавіта тут.
Сярод іх — намеснік дырэктара па маркетынгу і камерцыйных пытаннях Уладзімір
Якіменка, галоўны інжынер Віктар Брыткевіч, галоўны канструктар Аляксандр
Шайкоўскі, галоўны механік Аляксандр Вернікоўскі, былы дырэктар завода Яўген
Шуранкоў.

Сёння, праз трыццаць пяць
гадоў, удзельнікі першай плаўкі на заводзе ўжо не працуюць, аднак пра знакавую
падзею завадчане памятаюць. Ды і да сваіх металургаў — работнікаў гарачага цэха
— адносяцца з асаблівай павагай.

Сярод тых, хто зараз
падтрымлівае лепшыя традыцыі ЦАЛа — высокую якасць работы і вернасць нялёгкай
справе — брыгадзір Аляксандр Галубнічы, наладчык ліцейных машын Іван Рошчын,
плавільшчык Сяргей Бакоцін, шыхтоўшчык Васіль Кулікоў, заліўшчыкі металу браты
Андрэй і Леанід Емяльянавы, стрыжаньшчыца Галіна Баразна, сушыльшчыца Галіна
Усовіч, фармоўшчык Сяргей Букін, абрубшчыкі металу браты Рамуальд і Сяргей
Смірновы. Дарэчы, апошні ў складзе дэлегацыі нашага раёна прымаў удзел у рабоце
IV Усебеларускага народнага сходу.

Георгій АЛЕЙНІКАЎ.

Последние новости

Власть

Лукашенко: Беларусь и Челябинская область торгуют на полмиллиарда долларов в год, но есть над чем работать

11 августа 2025
Читать новость
Общество

Умеренно тепло и комфортно. Прогноз погоды на неделю с 11 по 17 августа

11 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 августа для всех знаков зодиака

11 августа 2025
Читать новость
Профилактика

Какие пароли самые неудачные?

11 августа 2025
Читать новость
Общество

О важнейших событиях в строительной отрасли района рассказывает начальник отдела архитектуры и строительства Осиповичского райисполкома

10 августа 2025
Читать новость
Общество

Будаўнікі новага пакалення. Хто рыхтуе кадры для будаўнічых арганізацый рэгіёна, вырашылі даведацца напярэдадні іх прафесійнага свята.

10 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем