Як вядуцца нарыхтоўкі ў Асіповіцкім райспажыў- таварыстве?

Як вядуцца нарыхтоўкі ў Асіповіцкім райспажыў- таварыстве?

Раённае спажывецкае таварыства ажыццяўляе дзейнасць па некалькіх галіновых напрамках. Адзін з іх — нарыхтоўчая дзейнасць, дзякуючы якой харчовы рынак краіны папаўняецца сельскагаспадарчай прадукцыяй, вырашчанай на прысядзібных участках, а таксама дзікарослай, на якую багаты родныя лясы. Удзяляюць у райста значную ўвагу і нарыхтоўцы другаснай сыравіны — яе перапрацоўка дазваляе забяспечыць эфектыўную работу шэрагу прадпрыемстваў краіны.

Як арганізавана работа кааператараў па аказанні насельніцтву такой сацыяльна значымай паслугі, што дае магчымасць нашым жыхарам папоўніць кашалькі, расказвае намеснік старшыні па нарыхтоўках райста Дзмітрый Дудкін:

raypo райпо

— За студзень-кастрычнік нарыхтоўчы абарот склаў 1287000 дэнамінаваных рублёў, што дало магчымасць стаць чацвёртымі ў вобласці. З 13 кантралюемых пазіцый па 7 удалося дасягнуць найлепшых паказчыкаў: бульбы закуплена 617 тон, гародніны — 340, яблык — 414, чарніц — 84, грыбоў — 1,8, лому чорных металаў — 3630, мяса — 41,2. Тэмп росту да адпаведнага перыяду мінулага года склаў 112,9, 116,5, 262,8, 153,7, 1800, 109,4 і 314,5% адпаведна.

На жаль, зніжаны аб’ёмы па закупцы зерня, поліэтылену, шклабою, лому каляровых металаў, тэкстылю і макулатуры. Зараз працуем над выпраўленнем сітуацыі. Актывізавалі работу ўсіх 13 нарыхтоўшчыкаў. Пашыраем сетку прыёманарыхтовачных пунктаў. Адзін нядаўно пачаў працаваць у неэксплуатуемым памяшканні прамтаварнага магазіна ў Вязаўніцы, да канца года такія ж кропкі з’явяцца ў Ліпені і Пратасевічах. Пера-гледзелі графікі работы нарыхтоўчых пунктаў, каб зрабіць іх максімальна зручнымі для насельніцтва. Калі раней размешчаныя па вуліцах Чапаева, 8 і Казлоўскай, 39 павільёны ў выхадныя не працавалі, то зараз туды можна звярнуцца штодня.

Каб зацікавіць людзей не выкідваць макулатуру і шклабой, павялічылі закупачную цану: цяпер кілаграм паперы каштуе 13 капеек, у планах падняць кошт шклабою да сямі. Хочацца, каб землякі не выкідвалі другасную сыравіну ў бытавыя адыходы, а прыносілі да нас. Няхай і невялікія грошы, але і зараз актуальны слоган “капейка рубель беражэ”.

Тыя, хто сябруе з інтэрнэтам, могуць скарыстацца нашым сайтам. Пакінуўшы анлайн-заяўку на вываз узгаданага, застанецца толькі чакаць тэлефоннага званка ад менеджара, які падкажа, калі пад’едзе машына.

Больш старэйшаму насельніцтву зручней карыстацца стацыянарнымі тэлефонамі, таму яны тэлефануюць на “гарачую лінію” аддзела нарыхтовак — нумар рэгулярна публікуецца ў “раёнцы”. Стараемся адказаць на любое пытанне, урэгуляваць любую праблему. Галоўнае — дапамагчы чалавеку, які жадае з намі супрацоўні-чаць. I трэба адзначыць, што людзі ўсё больш пачынаюць усведамляць, што збіраць другасную сыравіну не сорамна. Хутчэй за ўсё — гэта паказчык нашай агульнай культуры. Прыемна, што яна з кожным годам павышаецца.

Яшчэ адзін крок наперад у дзейнасці — актыўная вонкавая рэклама. З прэйскурантамі цэн на прымаемую сельгаспрадукцыю і другасную сыравіну знаёмім пакупнікоў праз стэнды ва ўсіх магазінах і прыёмных пунктах. Плануем размяшчаць рэкламную прадукцыю і на  пад’ездах дамоў.

На што збіраемся звярнуць увагу ў наступным годзе?

Пастараемся накіраваць намаганні на нарошчванне экспартнага патэнцыялу. Сёлета прадалі ў Літву 60 тон чарніц — думаю, што зноў дамовімся пастаўляць гэтую ягаду туды — асіповіцкія чарніцы не забруджаны радыенуклідамі.

Паспрабуем актыўней супрацоўнічаць і з фермерскімі гаспадаркамі раёна. Прыватныя сельгасвытворцы вырошчваюць якасную прадукцыю — навошта ж везці агародніну здалёк, калі нашы фермеры вырошчваюць такую ж?

Безумоўна, каб вырашаць пастаўленыя задачы, патрэбна каманда аднадумцаў. Сёння яна ў нас ёсць. Нарыхтоўшчыкі, вадзіцелі, кладаўшчыкі — усе працуем на адзін вынік.

Ніна ВIКТОРЧЫК.

Последние новости

Власть

“Надо решать вопрос”. Лукашенко поручил разобраться с проблемами на “АМКОДОРе”

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Создать условия для людей. Лукашенко обозначил задачи по развитию поселков городского типа

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

Тематическую прямую телефонную линию проведет и.о. первого заместителя начальника Могилевской таможни Дерезовский Дмитрий Евгеньевич

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко во время рабочей поездки в Витебскую область посетил Оршанский лесхоз

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском районе проходит Неделя детской безопасности

21 апреля 2025
Читать новость
Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость