Навіны са школ Асіповіччыны №11

ДУА «Градзянецкая СШ”

У апошнюю суботу сту-дзеня тут прайшла
дабрачынная акцыя «Рабі дабрыню”, наладжаная бібліятэкарам школы Аленай
Сергіевіч і педагогам-арганізатарам Анастасіяй Пінчук. Сабраныя кнігі,
размалёўкі, пера-здымкі, падрыхтаваныя дзецьмі малюнкі сталі падарункамі для
траіх дзяцей-інвалідаў, якія не могуць наведваць установу адукацыі па стане
свайго здароўя. Галоўным жа сюрпрызам была праяўленая ўвага: валанцёры надоўга
затрымліваліся па кожным абраным адрасе. Школьнікі арганізоўвалі сумесныя
гульні, забаўлялі сваіх падшэфных іншымі цікавымі заняткамі. Вучні зрабілі
вывад, што дарыць дабрыню — не менш прыемна, чым яе атрымліваць.

ДУА «Жорнаўская СШ імя
М.П.Каралёва”

29 студзеня ў школе з’явілася спартыўнае
новаўвя-дзенне: упершыню было праведзена першынство па бадмінтоне. Як паказала
практыка, новы занятак прыйшоўся даспадобы, а чэмпіёнамі сталі Кацярына
Буслейка з 6 класа і 7-класнік Артур Козел.

У гэты ж дзень, які прайшоў пад дэвізам
«Здоровью — да, СПИДу — нет”, адбыліся і лыжныя спаборніцтвы. Лідарства ўзялі
7-класніца Каця Тулупава і вучань 10 класа Максім Шычко. Дарэчы, паралельна
брат апошняга — 9-класнік Арцём — абараняў гонар раёна на абласных лыжных
спабор-ніцтвах.

ДУА «Сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 3 г. Асіповічы”

Шырокамаштабна прайшоў конкурс
навукова-даследчых работ, на які было прадстаўлена 26 рознабаковых
даследаванняў — значна больш, чым, напрыклад, летась. Радуе, што гэты від
дзейнасці цікавіць дзяцей розных узростаў. Так, сярод юных навукоўцаў былі і
3-класнікі, і вучні-выпускнікі. Ужо стала звыклым, што самы папулярны напрамак
у школе — хіміка-біёлага-экалагічны. Менавіта такога кшталту даследаванняў было
прадстаўлена больш за ўсё. Усяго ж для ўдзелу ў раённым этапе адабрана 8 работ.

Не застаюцца па-за ўвагай і вучні, якія
знаходзяцца на ўнутрышкольным уліку. Адбылося знаёмства з інспектарам інспекцыі
па справах непаўналетніх, нядаўна «замацаваным” за школай — Віталіем Калячкам.
Пры правядзенні «круглага стала” пагаварылі і аб недапушчэнні супрацьпраўных
дзеянняў, і аб жыццёвых перспектывах, разам пагля-дзелі фільм аб шкоднасці
ўжывання алкагольных напояў.

Адміністрацыя школы правяла сустрэчу з бацькамі
будучых першакласнікаў, прадставіла настаўнікаў. Ужо з лютага для малых будуць
праводзіцца заняткі, якія паспрыяюць рознабаковай і максімальна камфортнай
адаптацыі шасцігодак да школы.

Навіны збірала Валянціна КОРБАЛЬ.

 

Последние новости

Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елена Ерошевич и фотоклуб «Раніца»: интервью о творческой фотографии, проектах «Нераскрытая красота» и «Просто люди» — Осиповичи

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 14 февраля

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем