Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Райспажыўтаварыствам для забеспячэння насельніцтва гароднінай у міжсезонны перыяд у стабілізацыйны фонд закладзена бульбы 40 тон, капусты — 20, морквы, сталовых буракоў і цыбулі — па 5.

У Дараганаўскім сельсавеце Дамы сацыяльных паслуг пастаянна дзейнічаюць у Свіханаве, Мязовічах, Краях, Крынцы, у летні перыяд — у вёсках Камарына і Лука. Штомесячна туды выязджаюць прадстаўнікі мясцовай улады і раённых службаў для аказання сацыяльнай дапамогі. За студзень-кастрычнік па месцы жыхарства грамадзян здзейснена 4 натарыяльныя працэдуры.

У абласным аглядзе-конкурсе “Гаспадыня АПК”, што праходзіў у Горках у рамках Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і аграпрамысловага комплексу, прымала ўдзел і бухгалтар філіяла “Белшына-агра” ААТ “Белшына” Наталля Бандарчык. Яна выступіла ў намінацыі “Верш”.

Абласны этап III рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці сярод вучняў 10-11 класаў прайшоў нядаўна ў Магілёве. Сярод 80 школьнікаў, пераможцаў раённых спаборніцтваў, вучань СШ № 4 Ягор Буйноўскі (педагог Алена Лінкевіч). Віншуем з Дыпломам II ступені!

Перадсезоннай вакцынацыяй супраць грыпу было ахоплена 19 тысяч 325 чалавек, у тым ліку 6949 дзяцей. За сродкі работадаўцаў прывіта 3435 землякоў, за асабістыя — 10.

Другі этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах сярод 9-11-класнікаў праходзіць зараз у раёне. У ім прыме ўдзел каля 250 вучняў, якія сталі пераможцамі школьнага этапу.

Асіповіцкім доследным лясгасам за студзень-кастрычнік у 14 краін блізкага і далёкага замежжа адгружана прадукцыі на экспарт на суму каля 3100 тыс. долараў. Найбольш цесна лясгас супрацоўнічае з літоўцамі, якія павялічылі скарбонку прадпрыемства на 1220 тыс. долараў, палякамі (826) і латышамі (478). Самы запатрабаваны тавар — дзелавая драўніна. Яе рэалізавана 56868 кубаметраў. На другім месцы трэскі — 37423, на трэцім — піламатэрыялы, якіх адгружана звыш 7 тысяч “кубоў”. Ад паляўнічых паслуг атрымана 21,7 тыс. долараў.

Асіповіцкі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва паведамляе, што сёлета паслугамі няні скарысталіся 11 сямей, у якіх нарадзілася адначасова двое дзяцей; паслугамі часовага прытулку (“крызіснага пакою”) — адна сям’я, якая пацярпела ад дамашняга гвалту.

З 1 верасня функцыі па забеспячэнні тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі інвалідаў, а таксама іншых катэгорый грамадзян, якія па медыцынскіх паказчыках маюць патрэбу ў сродках рэабілітацыі, ускладзены на РЦСАН.

Последние новости

Общество

Сегодня осиповичской районке 94 года. Публикуем воспоминания Янины Горишняк, работавшей в газете с 1955 по 1957 годы

10 июня 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с заместителем начальника Могилевской таможни

10 июня 2025
Читать новость
Общество

Делегация Осиповичского района приняла участие в торжественном открытии Национального футбольного стадиона

10 июня 2025
Читать новость
Общество

Ждать ли теплого лета? Прогноз погоды на неделю

10 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 10 июня для всех знаков зодиака

10 июня 2025
Читать новость
Общество

Приглашаем всех на семейный фестиваль “Властелин села – 2025” в агрогородке Вязье!

9 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем