У Асіповічах адзначылі свята работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

У Асіповічах адзначылі свята работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Урачыстае мерапрыемства, якое адбылося ў раённым Цэнтры культуры і адпачынку, мела адразу дзве важныя нагоды: прафесійнае свята работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК і адкрыццё Тыдня прафсаюзнай культуры, які стартаваў у гэты дзень па ўсёй краіне.

Ужо ў фае запрошаных сустракала жывая музыка, тэматычная выстава выданняў і інфармацыйных матэрыялаў, падрыхтаваная бібліятэчнай сістэмай. Шматлюдна было і на другім паверсе: тут адбывалася дэгустацыя прадукцыі ВУП “Малочны полюс”, ААТ “Асіповіцкі хлебазавод”, “Асіповіцкі кансервавы завод”, завіталі са сваімі вырабамі і прадстаўнікі ААТ “Бабруйскі мясакамбінат”.

den-sh02 день сельского хозяйства

 Ганаровымі гасцямі свята сталі генеральны дырэктар Магілёўскага дзяржаб’яднання “Мясамалпрам” Андрэй Ермаліцкі, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення сацыяльнага партнёрства і працоўных адносін апарата Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Сяргей Пуплікаў, Ганаровы грамадзянін Асіповіцкага раёна, ветэран працы Уладзімір Роўбель.

den-sh08 день сельского хозяйства

Першым вітаў прысутных старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч, які выказаў упэўненасць, што наперадзе АПК Асіповіччыны чакае нямала працоўных перамог. Шчыра павіншаваўшы працаўнікоў галіны і па-дзякаваўшы ім за адданасць справе, Пётр Яфімавіч уручыў шэрагу землякоў Ганаровыя граматы райвыканкама і Падзячныя лісты.

день сельского хозяйства

Наступным віншаваў прысутных Андрэй Ермаліцкі. Ганаровая грамата Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання прызначалася галоўнаму бухгалтару ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” Ларысе Русаковіч, Падзякай аблвыканкама адзначана праца трактарыста-машыніста ААТ “Лапічы” Сяргея Лося, Ганаровай граматай камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні — інспектара па кадрах ААТ “Авангард-Ніва” Зінаіды Міхадзюк і механізатара ААТ “Заходні-Агра” Віктара Пышнага. Дыпломамі абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК узнагароджаны аграном-хімік ААТ “ЖорнаўкаАГРА” Іна Абрамовіч і галоўны спецыяліст райсельгасхарчу Дзіяна Кучаравая, Падзячным лістом райарганізацыі прафсаюза работнікаў АПК — інжынер-тэхнолаг хлебазавода Наталля Суравец.

 Намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзяніс Захарчук у сваім выступленні адзначыў, наколькі важная сельская праца для забеспячэння жыццядзейнасці ўсёй краіны. Падзякі райсельгасхарчу атрымалі маладыя работнікі — менавіта на юнакоў і дзяўчат ускладаюцца асаблівыя надзеі.den-sh10 день сельского хозяйства

У прывітальным слове старшыня райаб’яднання прафсаюзаў Алена Паргачова падкрэсліла, што для прафсаюзаў культура — паняцце шматграннае і ўключае не толькі творчыя здольнасці, але і культуру працы, узаемаадносін, адпачынку. Высокай узнагародай — юбілейным медалём “110 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі” — за развіццё сацыяльнага партнёрства ўзнагароджаны кіраўнік  раёна Пётр Шукаловіч, а Дыпломы райаб’яднання прафсаюзаў і памятныя сувеніры за актыўны ўдзел у жыцці арганізацыі, дзейнасць па ахове працы і творчыя поспехі атрымалі прафсаюзныя актывісты з розных арганізацый і прадпрыемстваў.

Асаблівая ўвага ў пятніцу была нададзена тым, хто аддаў галіне не адзін дзясятак гадоў. Зала сардэчна вітала Уладзіміра Роўбеля, Міхаіла Поклада, Анатоля Ждановіча, Валянціна Карповіча, Зінаіду Хлус, Людмілу Пракаповіч, Віктара Калеснікава, Таісію Кот, Васіля Пыталя. Працоўны шлях гэтых людзей з’яўляецца добрым прыкладам для другіх і выклікае сапраўдную павагу.

den-sh15 день сельского хозяйства

Многія эмацыянальна афарбаваныя моманты зрабілі сустрэчу запамінальнай, і цікавыя і разнастайныя канцэртныя нумары асіповіцкіх самадзейных артыстаў — з іх ліку. Яркім акцэнтам у агульнай святочнай палітры стала і выступленне гасцей з Бабруйска — тэатра песні “Шынанай”.

Валянціна КОРБАЛЬ. Фота Ніны ЦАРЫК.

(Больш фота глядзіце на нашых старонках у сацыяльных сетках.)

Последние новости

Новости

В Осиповичском районе проходит Неделя детской безопасности

21 апреля 2025
Читать новость
Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость